Да суда жонкі, якія выхоўваюць непаўналетняе дзіця, знаходзіліся пад вялікім закладам - 7 400 і 3 700 рублёў адпаведна.
Паводле матэрыялаў справы, 31-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Кірыл Пракопаў і ягоная 28-гадовая жонка, намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя, Вікторыя, у выходны дзень увосень 2020 года “знаходзіліся і рухаліся па праспекце Незалежнасці, парушалі грамадскі парадак, непадпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. пры гэтым разам з іншымі блакіравалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго адбылося парушэнне працы грамадскага транспарту, чым прычынілі прадпрыемству "Мінсктранс" матэрыяльны ўрон на суму 5 980 рублёў 11 капеек.”
Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Была затрымана пасля таго, як яе запрасілі забраць мабільны тэлефон у РУУС (які не вярнулі пры затрыманні ў 2020 годзе).
Вырак суда 31.10.2023:
2 гады 7 месяцаў абмежавання волі без накіравання.
Загадчыца інтэрната №4 БДЭУ. Затрымана за ўдзел у пратэстах 2020 года. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа", у якім Алена расказвае, што яна адзін раз схадзіла на мітынг, дзе прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве. Драбудзька расказвае, што нядаўна ёй патэлефанаваў сваяк і сказаў прыйсці ў следчы камітэт, каб «пакаяцца». Але жанчына гэтага рабіць не стала. У канцы роліка аўтары канала прымацавалі відэа, дзе Алена спявае разам з раней затрыманымі выкладчыкамі.
Алена затрымана па "карагоднай справе". Яна вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.
У выніку жанчыну затрымалі. Пасля гэтага быў адміністрацыйны суд (15 сутак арышту па ч. 2 арт.19. 11 КаАП) праз два рэпоста ў Тэлеграм. А потым жанчыну змясцілі ў СІЗА да суда.
Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу па пакупкі.
Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна поўнасцю прызнала віну. Наталлю і яе сябра Васіля апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў
Вольгу абвінавацілі ў тым , што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" два відэаролікі аб супрацоўніках міліцыі, пакінула ў іх бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі. Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара, а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Вольга цалкам прызнала віну.
Жанчыне змянілі меру ўтрымання з узяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі ў зале суда.
Вольга Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі "Жамчужына", мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
У матэрыялах справы адзначаецца , што жанчына "парушала грамадскі парадак, непадпарадкоўвалася законным патрабаванням прадстаўнікоў улады"» Валянціна выходзіла на праезную частку, знаходзілася ў першых шэрагах мітынгоўцаў, сцвярджае следства і гэтым парушыла працу грамадскага транспарту г. Жлобіна.
Пры гэтым трэба заўважыць, што не аднойчы даводзілася чуць ад сведкаў на аналагічных працэсах аб тым, што рух аўтобусаў па г. Жлобіну быў зменены самімі ўладамі і ніякія мітынгоўцы ім не перашкаджалі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.