Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад ягоным партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.
Алеся мае сярэднюю тэхнічную адукацыю, працуе галоўным спецыялістам па тэндэрнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Трэнер па водным пола. Радзівона судзілі за ўдзел у адным з мірных маршаў у Менску. Мужчына прызнаў віну і расказаў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.
Аляксандр Строкаў, які знаходзіцца на вайсковай службе, быў абвінавачаны ў дзеяннях, здзейсненых яшчэ ў той час, калі ён быў грамадзянскай асобай і жыхаром Жлобіна. Паводле звестак гомельскіх праваабаронцаў, хлопец вучыўся ў Жлобінскім дзяржаўным металургічным каледжы па спецыяльнасці "Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка" са спецыялізацыяй "Электраметалургія чорных і каляровых металаў".
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 31.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.