Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у сацсетцы Вконтакте пакінуў абразлівы каментар у бок Лукашэнкі, у якім абвінавачваў палітыка ў здзяйсненні злачынства супраць чалавечнасці і акта тэрарызму. Да суда Вадзім утрымліваўся пад вартай. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Вадзім мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў зваршчыкам.
Па падліках праваабаронцаў верасні 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 01.06.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На акцыі пратэсту ў Івацэвічах, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня, агаліў ягадзіцы і паказаў міліцыянтам. За гэта паставілі крымінальны артыкул "Хуліганства". Дакладны прысуд невядомы.
У верасні 2022 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень адбывае тэрмін у ВК №1 .
Яна-пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў Ліме (літаратура і мастацтва), журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад".
13 кастрычніка 2022 года Максіма асудзілі па адміністрацыйным артыкуле за распаўсюджваннеінфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
У чэрвені 2023 г. быў асуджаны па крымінальным артыкуле за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Максім перахварэў на энцэфаліт яшчэ ў СІЗА. Былі моцныя ўскладненні. Нейкі час быў нават паралізаваны. Ходзіць з цяжкасцю.
Вырак суда 13.06.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле версіі абвінавачання, 31 снежня 2022 года Уладзімір размясціў у сацыяльнай сетцы "УКантакце" ў закрытым публічным чаце пад графічным выявай Лукашэнкі каментар з негатыўнай ацэнкай у ненарматыўнай форме. Змест каментара праваабаронцам невядомы.
На судовым паседжанні ён цалкам прызнаў віну, ад дачы паказанняў адмовіўся. Да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Таксама вядома, што яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 26.05.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.