Пасля таго, як у снежні 2021 года затрымалі сваяка Кліма, з якім ён быў на адным з маршаў у 2020 годзе, Клім вырашыў не чакаць свайго затрымання і з'ехаў у Маскву. Праз некалькі дзён у кватэру да ягоных бацькоў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў у пошуках Кліма. Праз паўтара года на ягоны беларускі адрас пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, бо скончылася адтэрміноўка ад войска. Клім вырашыў з'ездзіць у РБ, прайсці медкамісію. Улетку 2023 года пасля прыезду ў Беларусь яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, пры затрыманні ён быў моцна збіты. На яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, да суда Клім знаходзіўся ў зняволенні.
38-гадовы актывіст з Рагачова. Больш за дзесяць гадоў ён вядзе рэгіянальны рэсурс «Рагачоў Анлайн». Нядаўна стала вядома, што з-за публікацыі на гэтым сайце фота з Анджэем Дудой на фоне сцяга, падобнага да бел-чырвона-белага, на мужчыну завялі адміністрацыйную справу па арт. 19.11 КаАП. Як высветлілася , міліцыя склала пратакол з-за даносу мясцовага ідэолага Наталлі Прус, а сцяг не мае дачынення да Беларусі. Унізе на палотнішчы відаць зялёная паласа, а ў цэнтры знаходзяцца дрэвы - гэта сцяг польска-венгерскага сяброўства. Па словах Дзяніса, ідэолаг Прус "паламала жыцці многіх" жыхароў Рагачова, "прыплятаючы палітыку туды, дзе яе наогул няма". Па яе даносе затрымалі музыкаў гурта Tor Band — з кастрычніка 2022 года яны за кратамі па крымінальных справах . Прычына распачынання крымінальнай справы на Дзяніса ў тым, што ён нібыта ў сваёй групе «Рагачоў Анлайн» у Viber абразіў Лукашэнку.
Дырэктар Цэнтра тэхнічнай падтрымкі "КМА-БелАЗ" у Белгарадскай вобласці РФ. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 і каментары ў сацсетках.
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе і пакіданні каментараў у інтэрнэце. Пры гэтым ён выдаліў свой тэлеграм-акаўнт у канцы 2022-га, але яго адшукалі, верагодна, з-за каментароў-ён даваў там шмат інфармацыі пра сябе і пакінуў іх шмат (не менш за тысячу).
Падчас затрымання губопікаўцы разарвалі ці разрэзалі яго кашулю — гэта добра бачна на фота з іх канала. На руцэ мужчыны вялікая тату з нацыянальным арнаментам.
Аляксандра амапаўцы затрымалі ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Ператрусы прайшлі на кватэры Кухаронка ў Наваполацку, яго бацькоў у Наваполацку, а таксама ў вёсцы Росіца. Пакуль вядома, што ён абвінавачваецца паводле артыкула 361 КК РБ. Аляксандр Кухаронак — адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе аб'явіў стачку на прадпрыемстве. Яго таксама арыштоўвалі па адміністрацыйнай справе - у 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП.
02.04.2024 мера стрымання была заменена на хатні арышт. 11.09.2024 абвінавачанні былі знятыя.
Наталля была затрыманая па вяртанні ў Беларусь і асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцый». Яе Telegram-акаўнт быў прывязаны да асабістага беларускага нумара, таму яе маглі знайсці па каментарах.
У снежні 2024 года яна была вызвалена ў межах памілавання.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што 23 чэрвеня 2022 года ён напісаў тэлеграм-каментар пра нейкага міністра адукацыі РБ. У каментары экспертыза знайшла "негатыўную ацэнку" міністра, выяўленую "ў ненарматыўнай форме".
06.10.2023 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.