Была затрымана разам са старэйшым братам 02.03.2023 па адміністрацыйным артыкуле (19.11) за рэпост "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Асуджаная на 15 сутак, пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у прастестах 2020 года разам з Гаравой Алінай , Аляксеем Цыгановым , Уладзіславам Лагуценкам , а таксама бацькам Анастасіі. Анастасіі з братам удалося выехаць за мяжу, пазней яе аб'явілі ў вышук, усе астатнія хлопцы былі затрыманыя і асуджаныя. Бацька Анастасіі да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні пад следствам.
Відэа са Змітром і яго знаёмым з'явілася на праўладным канале. Абодвух абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" у сацсетках.
Дзмітрый дырэктар мінскай кавярні "Лаўка" (на вул.Прытыцкага). Ён родам з пасёлка Усяж Смалявіцкага раёна. У 2016-м жыў і працаваў у Слуцку, а пасля перабраўся ў Мінск. Зміцер мае ІП, якое займаецца закупкамі і гандлем.
Рабочы прадпрыемства "Сварметпрофіль" Аляксандр Ніканаў, якога затрымалі ў канцы чэрвеня 2023 года. Вядома, што яго абвінавацілі ў «абразе А. Лукашэнкі» і ў «паклёпе на А. Лукашэнку» за тое, што ён паставіў адзнаку «Клас» пад пастом у пабліку STOP LUKA у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Вырак суда 31.08.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.