Яго абвінавацілі ў тым , што ён у верасні 2020 года пакінуў рэзкі каментар пад адной з публікацый у «Аднакласніках», у якой крытыкаваўся Аляксандр Лукашэнка, размясціўшы яе на сваёй старонцы. Суддзя раённага суда Шамаль прызнала яго вінаватым у абразе Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК РБ) і паклёпе на адрас яго (ч. 2 арт. 367 КК РБ). Вядома, што мужчына абскардзіў прысуд у Магілёўскі абласны суд. Апеляцыя адбылася 11 красавіка 2024 года ў закрытым рэжыме пры ўдзеле судовай калегіі пад старшынствам суддзі Ірыны Цеплавой. Аблсуд прызнаў, што кваліфікацыя дзеянняў за «абразу Лукашэнку» па ч.2 арт.368 КК з'яўляецца залішне абвінавачанай і падлягае выключэнню з абвінавачання.
Па падлікахпавіненбыў выйсціна волю вясной 2026года.
Аднак гэта мала на што паўплывала: прысуд Сяргею Шэху пакінуты ў сіле.
Вырак суда 07.02.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Нафтанавец і бубнач гурта Paranoia Dolls Зміцер Шалак затрымліваўся яшчэ летам мінулага года, тады яму далі адміністрацыйны арышт.
Але гэтым арыштам пераслед Зміцера не скончыўся. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальныя справы па двух крымінальных артыкулах КК: 369 - Абраза прадстаўніка ўлады; 368 ч. 1 - Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на старонцы ў Facebook пакінула паведамленне з фатаграфіяй Лукашэнкі і спасылкай на анлайн-платформу Change.org. На думку суда, у тэксце па спасылцы былі "ілжывыя выдумкі і абвінавачанні Лукашэнкі ў асабліва цяжкім злачынстве" . Ала поўнасцю прызнала віну. Яе вылічылі падчас маніторынгу сілавікамі публікацый у сацсетцы Facebook.
Да абвяшчэння прысуду жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Ала Вялікая працуе вядучым спецыялістам у "Беларусбанку".
На судзе Станіслаў віну прызнаў. Ён расказаў, што разам са сваім знаёмым прынялі ўдзел у маршы па праспекце Незалежнасці, у групе грамадзян публічна выкрыквалі лозунгі, выкарыстоўваючы пратэстную сімволіку і жэсты рукамі. Пры гэтым ажыццяўляючы блакіроўку руху транспарту шляхам выхаду з іншымі грамадзянамі на палосы руху праезнай часткі.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, Семяненю ідэнтыфікавалі па фота ў тэлефоне знаёмага, які дасталі ў яго падчас ператрусу.
Да суда Семяненя быў пад закладам у памеры 11 100 рублёў.
Вырак суда 02.02.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.