Затрымалі Наталлю 16 лістапада, але ў той жа дзень выпусцілі пад залог памерам 18500 рублёў.
Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Наталля "выкарыстоўвала ў якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". Жанчыну апазналі па фатаграфіі з інтэрнэту і звестках мабільнага аператара. Яна поўнасцю прызнала віну.
Наталля Ажнова мае вышэйшую адукацыю, працуе спецыялістам па продажах.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фатаграфіі ў інтэрнэце, а таксама праз дадзеныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту. Уладзіслаў поўнасцю прызнаў віну.
Уладзіслаў працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве авіяканструктарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю.
Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён поўнасцю прызнаў віну. Мужчыну апазналі па відэазапісе з акцыі пратэсту ў ягоным тэлефоне і па дадзеных аб ягоным месцазнаходжанні ад мабільнага аператара. А таксама У Мікіты знайшлі байку з капюшонам, у якой ён быў на мітынгу.
Згодна з судовай пастановай, "учыненае абвінавачаным злачынства стварае атмасферу ўсёдазволенасці". Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў судовай зале.
Мікіта Кавалеўскі мае вышэйшую адукацыю, беспрацоўны.
Мастачка. Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Менску. Праз два дні над мастачкай адбыўся суд па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.
Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы.
Згодна старонцы ў сацсетцы «Вконтакте», Зыкун скончыў БДМУ (мінскі медуніверсітэт) у 2016 годзе. Жыве і працуе ў Брэсце ўрачом-уролагам абласной бальніцы. Зімой 2023 года затрымліваўся за донаты. "Органы" абавязалі выплаціць матэрыяльную дапамогу дзіцячаму дому ў шматразовым памеры. Пасля гэтага доктар быў пад пільнай увагай сілавікоў. Адміністрацыя ўсяляк ціснула на яго праз намесніка галоўнага лекара па ідэалогіі.
Па версіі абвінавачання , Алег Зыкун наўмысна і незаконна распаўсюджваў персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў МУС. Самі персанальныя дадзеныя ўзяў, як мяркуецца, з тэлеграм-канала "Nexta" (таму што там выкладвалася падобная інфармацыя). А затым "распаўсюджваў" іх у лакальнай сетцы на працы, што было выяўлена летам 2023 года. Сам Зыкун да лета 2023 года не падазраваў, што ў яго тэчцы ў лакальнай працоўнай сетцы ёсць файл з імёнамі і тэлефонамі супрацоўнікаў МУС. Але гэты спіс знайшлі ў межах адміністратыўнай справы ў ліпені-2023 пры аглядзе тэхнікі мужчыны.
На судзе Зыкун прызнаў свае дзеянні. Але не прызнаў намеру распаўсюджваць дадзеныя супрацоўнікаў МУС (на чым настойвае дзяржабвінавачанне).
Вырак суда 05.01.2024:
1,5 гады абмежавання волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.