14 лютага 2024 года Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", створанай Аб'яднаным пераходным кабінетам. Пазней тэлеканал ОНТ паказаў 14 затрыманых па гэтай справе, а прапагандыст Ігар Тур заявіў, што цягам года разам з сілавікамі ўдзельнічаў у праслухоўванні лекцый праграмы.
Таксама праўладныя каналы апублікавалі відэа з удзелам Аляксандра, у якім ён пацвердзіў свой удзел у ініцыятыве.
У снежні 2024 года ён быў асуджаны па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Праграма "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", запушчаная ў лістападзе 2022 года, была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для работы ў дзяржаўных органах і правядзення рэформ.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 16.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як мяркуецца, быў затрыманы ў канцы лістапада 2023 года. Спачатку асуджаны па адміністрацыйным артыкуле ( ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), пасля чаго прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе.
17.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 19.03.2024
1 год 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.