Прычынай затрымання Леаніда і ягонай жонкі Антаніны сталі пратэсты 2020 года. Праўладныя каналы паведамілі, што Антаніну пакінулі з дзіцем - верагодна, пад падпіскай аб нявыездзе. Таксама, верагодна, ёй вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Праграмістка, якая прыехалаў Беларусь з Польшчы.Была затрыманаразам са сваім сябрам МаксімамПанавыму маі2024 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
Наталля - псіхолаг са шматгадовым стажам. Як піша выданне, яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў - у прафесіі. З 2011 года яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі - займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.
Судзіць яе будуць у той жа час, што і некаторых іншых людзей, якіх у пачатку года затрымлівалі за дапамогу зняволеным, аднак сутнасць прад'яўленых ёй абвінавачанняў невядомая.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады абмежаванні волі без накіравання, 20 базавых велічынь штрафу.
Двух братоў - Паўла і Уладзіміра Джэжор, і жонку аднаго з іх - Алену Нядбальскую абвінавацілі ва ўдзеле ў трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў - на чатырох) блакіроўцы дарозе. У прысудзе зазначаецца , што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну. З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту.
Алена і адзін з братоў былі да суда пад закладам у памеры 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.
Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах следства , Таццяна Чэкель, знаходзячыся па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення "наўмысна і публічна выказала фразу, якая змяшчае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме".
У прысутнасці міліцэйскага патруля, якога выклікала пенсіянерка, у якой знік мабільны тэлефон, жанчына абражала Лукашэнку. Гэтую фразу чуў сужыцель жанчыны і сведчыў супраць яе ў судзе.
Вырак суда 21.05.2024:
2 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.