Ганна Кулак скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2024 годзе адкрыла ІП па рамонце бытавой электронікі. У 2024 годзе зноў паступіла на завочнае ў БДЭУ на спецыяльнасць "Маркетынг". Дзяўчына любіць падарожнічаць.
Першы раз яе затрымалі 14 красавіка 2025 года, аднак пасля сутак на ІЧУ адпусцілі пад "хатні арышт". Пасля 30 траўня ўзялі пад варту: на той момант яе дачцэ было паўгода.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 200 базавых велічынь штрафу.
Наталля Ярашэнка - сястра былой палітвязні Людмілы Ганчарэнкі. Яна правяла 147 сутак у Гомельскім ІЧУ, а пасля яе дэпартавалі ва Украіну з забаронай на ўезд у РБ на пяць гадоў. Падчас зняволення жанчыну таксама дапытвалі ў КДБ, прымушалі прызнацца, што яна здымала расейскую вайсковую тэхніку. Наталлі прыйшлося прайсці праверку на паліграфе, аб выніках якой ёй так і не паведамілі. "Але я, сапраўды, нічога не здымала, нічога не рабіла", – кажа яна.
Па словах Наталлі, шэсць сутак яна правяла ў карцэры. Там не было нічога, акрамя збітых з дошак высокіх нараў, рукамыйніцы і туалета. "Мне стала дрэнна. Выклікалі медыка - у мяне быў высокі ціск", - успамінае Наталля. Пасля гэтага яе вярнулі ў звычайную камеру. У ІЧУ ў Наталлі, паводле яе слоў, лопнула вена на назе, жанчына месяц прасіла, каб яе адвезлі ў бальніцу. За амаль пяць месяцаў зняволення ў суразмоўніцы не было ні прагулак, ні перадач.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.