Літвін скончыў тэхнікум па спецыяльнасці „Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры“. У 2012 годзе пайшоў у войска, служыў у "спецназе", потым некалькі гадоў працаваў канваірам у калоніі "Віцьба-3". Некаторы час працаваў у Маскве ахоўнікам, а вярнуўшыся ў Віцебск, далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч. Збіраў подпісы ад імя кампаніі “Гавары праўду!”, быў назіральнікам на выбарах, шмат фатаграфаваўся пад бел-чырвона-белымі сцягамі і здымаў відэаролікі пратэстнага зместу.
Аднак Дзмітрый Літвін рэзка стаў супернікам апазіцыі. Ён пачаў рабіць абразлівыя відэасюжэты пра віцебскіх прадстаўнікоў БХД, называў актывістку Таццяну Севярынец "сектанткай і ерэтычкай", прадстаўніцай таталітарнай польскай каталіцкай ерэтычнай секты".
Дзмітрый Літвін трапіў толькі зараз, калі пачаў публічна выступаць за праваслаўную абсалютную манархію, пісаць тэксты аб тэорыях змовы і хуткім апакаліпсісе. Пакуль Літвін прыніжаў апазіцыю, яго погляды былі прымальнымі для ўладаў, але як толькі пачаў крытыкаваць дзяржаўны лад, яго асудзілі .
Былы міліцыянер і блогер , які пачаў весці свой канал вясной 2020 года. Як паведамляў сам Максім, да 2022 года ён жыў у падполлі, пасля чаго здолеў выехаць з Беларусі ў Польшчу. У канцы 2022 года Максім далучыўся да палка Каліноўскага з пазыўным "Хокінг". У 2023 годзе Шабуцкі напісаў рапарт на звальненне па асабістых прычынах.
У верасні 2025 года стала вядома, што на Максіма завялі спецвытворчасць, яму было інкрымінавана 18 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Вырак суда дата невядомая
19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 3500 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Сяргей у 1980 годзе скончыў Гомельскі чыгуначны тэхнікум. Апошнім часам ён працаваў страхавым агентам "Белдзяржстраху" ў Гомельскім раёне, а раней быў дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства "Белаўтаматыкасэрвіс".
Ён жыў у вёсцы Лагуны, побач з якой праходзіць чыгунка з Гомеля ў бок украінскага горада Гародня, а таксама недалёка размешчаны адноўлены расіянамі ваенны аэрадром ля мястэчка Зяброўцы (Даходкаўскі сельсавет Гомельскага раёна). Падчас пачатковай стадыі расійскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія войскі выкарыстоўвалі гэты аэрадром для сваёй дыслакацыі, а пазней трымалі там авіяцыю, якая абстрэльвала мірныя гарады і вёскі Украіны.
Існуе вялікая верагоднасць, што Сяргей Стасенка рэпрэсаваны за спробы дапамагчы Ўкраіне абараняцца ад расейскай агрэсіі з-за перашкодаў руху на чыгунцы. Ч
Людміла - доследная медсястра, якая доўгі час працавала ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску.
Яшчэ некалькі гадоў таму дзяржаўныя СМІ згадвалі яе ў матэрыялах аб поспехах беларускай медыцыны, дзе яна разам з урачамі ставіла на ногі пацыентаў пасля складаных пераломаў шыйкі сцягна.
Прызначаны тэрмінЛюдмілаадбылаў СІЗАівыйшла на волюпасля суда.
Вырак суда дата невядомая
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Полк імя Кастуся Каліноўскага стварылі вясной 2022 года, адразу пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Полк уваходзіць у склад ВСУ. У Беларусі полк Каліноўскага прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй.
Вырак суда дата невядомая
25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 2000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.