Крэміс вядомая сваімі дызайнерскімі вырабамі з лёну, ручным роспісам і вышыўкай.
Падобна, што свой прысуд Наталля Крэміс не аспрэчвала ў Вярхоўным судзе, бо "спісе экстрэмістаў" паказана, што яна ўжо адбывае пакаранне, г.зн. хутчэй за ўсё асуджаная на пазбаўленне волі.
Генадзь быў змешчаны ў СІЗА задоўга да суда, знаходзіцца пад вартай з канца красавіка-2024. Пра мужчыну пісалі СМІ ў 2021 годзе, паколькі ў яго дома на балконе спачатку была выява бел-чырвона-белага сцяга, а потым герба «Пагоні» (і з-за гэтага да мужчыны праяўлялі ўвагу сілавікі).
Дома мужчыну чакаюць 2 непаўналетнія дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лютым 2025 года.
Вырак суда 24.07.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Алеся затрымана за фінансавую дапамогу палітвязням.
У 1992 годзе яна скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Спачатку працавала ўрачом у розных бальніцах, у 2003 годзе давучылася яшчэ на педыятра. У 2006 годзе адвучылася яшчэ на дэрматолага і касметолага. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. У апошнія гарады працавала ў прыватных медыцынскіх цэнтрах "Сёмае неба", "Марк эстэтык" і "Медовеню".
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.