Марына родам з Бабруйска. У 2007 скончыла аддзяленне харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Засталася жыць у Менску.
Больш за 15 гадоў Марына займаецца педагагічнай дзейнасцю. Яна выкладала ў дзіцячай вакальнай студыі пры БДУ і дзіцячых музычных школах Мінска. Таксама кіруе ансамблем “Pretty bend” і выкладае ў музычнай школе Веранікі Яноўскай, якой таксама нядаўна прысудзілі хатнюю хімію.
Была затрымана ў канцы чэрвеня 2025 года. знаходзілася ў ІЧУ Акрэсціна, пасля чаго павінны былі перавесці ў СІЗА-1. Верагодней за ўсё да суда знаходзілася ў зняволенні.
Лілія і Аляксандр Пажарыцкія - сям'я выдатных педагогаў-баяністаў, адзначаная многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Больш за 30 гадоў Лілія выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пажарыцкая двойчы станавілася ўладальніцай прэзідэнцкага гранта (2016, 2018) і адзначана шэрагам дзяржаўных грамат.
Муж і жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Была затрымана ў пачатку ліпеня 2025 года і асуджана па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак, пасля чаго на Вольгу завялі крымінальную справу і ў пачатку жніўня перавялі ў СІЗА-1.
Вераніка ў 2009 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі з адзнакай. Яна спявае ў стылі джаз. З 2011 па 2017 год яна выкладала ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі. А ў 2014 годзе адкрыла ўласную школу мастацтваў пад назвай "Артвакал" і стала сузаснавальніцай ансамбля "Па-Дзея".
Сярод яе вучняў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і беларускіх фестываляў, студэнты музычных навучальных устаноў не толькі Беларусі, але і краін Еўрасаюза і ЗША. Вераніку Яноўскую рэгулярна запрашаюць у журы розных міжнародных конкурсаў.
Віялета - мастачка з Гомельшчыны. У 2020 годзе разам з актывістам Дзмітрыем Лукомскім з-за палітычнага пераследу пераехала ва Украіну. Там у 2023 годзе запусцілі праект «Твой сусед» - сайт пра Беларусь для ўкраінцаў.
Віялету судзілі па артыкулах аб стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і абразе Лукашэнкі (артыкулы 361-1 і 368 КК). У віну ёй паставілі адміністраванне тэлеграм-чата «Петрыкаў 97%», які ўлады пазней прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.