Алена скончыла Акадэмію кіравання ў 1996 годзе, а з 2004 да 2021 года займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы рэкламы.
У апошні час Алена працавала прафесійным фатографам: стварала жаночыя партрэты, праводзіла здымкі для экспертных старонак і сэрвісаў знаёмстваў, а таксама распрацоўвала аўтарскія візуальныя канцэпцыі.
Апроч камерцыйнай фатаграфіі, Алена актыўна цікавіцца мастацтвам і стылістыкай. Яна вывучала каларыстыку, наведвала курсы па фотафларыстыкі і партрэтнай здымцы і захапляецца здымкамі нацюрмортаў.
Яўген родам з Ліды. У 2008 годзе ён атрымаў дыплом факультэта камп'ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
Яшчэ да пратэстаў перыядычна наведваў Польшчу як турыст.
Пасля пачатку пратэстаў баяўся пераследу і доўга жыў, не маючы актуальных дакументаў. Пражываў у Лідзе, дзе і быў арыштаваны. Аб абставінах і часе затрымання Яўгена нічога не вядома.
Раней мужчына працаваў вадзіцелем пагрузчыка на беларуска-польскім сумесным прадпрыемстве "Эксклюзіў".
З 2019 года Рынкевіч лічыўся ў Беларусі беспрацоўным. Гэта дае падставы меркаваць, што мужчына мог доўгі час працаваць за мяжой, а крымінальны пераслед пачаўся пасля яго вяртання на радзіму.
З адкрытых крыніц вядома, што гродзенец цікавіўся палітычнымі навінамі і перыядычна пакідаў каментарыі ў мясцовых супольнасцях.
У вольны час Вадзім цікавіўся аўтамабілямі і быў заўзятым аматарам пошуку з металашукальнікам. Ён таксама рэагаваў на праявы "рускага свету" ў Беларусі, асуджаючы расійскую агрэсію супраць Украіны і ўстанаўленне помнікаў расійскім дзеячам замест беларускіх.
Вадзіма затрымалі, як мяркуецца, у канцы сакавіка 2026 года і змясцілі ў СІЗА. Яго судзілі ў Менскім гарадзкім судзе. Дакладны прысуд невядомы, але анлайн ён так і не з'явіўся.
Вырак суда дата невядомая
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.