Юрый быў асуджаны ў ліпені 2024 года па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Уладзіміру Сітковічу 57 гадоў. Родам ён з малой вёскі Пушча Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Доўгі час Уладзімір працаваў і жыў у Віцебску, а апошнія гады кіраваў кацельняй на Віцебскім маслаэкстракцыйным заводзе.
Уладзімір-байкер, удзельнічаў у мясцовых байкерскіх заездах.
У 2016, 2018 і 2019 гадах ён быў назіральнікам на мясцовых і парламенцкіх выбарах. Пра іншую палітычную актыўнасць Уладзіміра невядома, сацсеткі мужчыны таксама нейтральныя.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 14.10.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў затрыманы ў жніўні 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», і ўвосень таго ж года прысуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 15.10.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У канцы траўня 2024 года дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне на беларуска-літоўскай мяжы двух грамадзян Беларусі: адзін з іх знаходзіўся ў міжнародным вышуку і спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу з Літвой, другі быў кіроўцам.
Аляксандр на "пакаяным відэа" прызнаўся , што ў 2021 годзе пакідаў каментары з "ухвалой" дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком. Вядома, што Аляксандр доўгі час пражываў у ЗША.
У лютым 2025 года яго асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах, аднак вынік прысуду пакуль невядомы. Таксама паведамляецца, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Выйшаў на волю ў студзені 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Наста працавала праграмістам у менскім офісе амерыканскай IT-кампаніі Exadel. Судзячы па абвінавачваннях, яна магла пакідаць каментары ў Telegram, у іншых сацсетках актыўнай дзейнасці не выяўляла.
Увосень 2024 года Насту асудзілі па артыкулах «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» і «распальванне варожасці» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 05.11.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 10.10.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.