Вядома, што Мікалай доўгі час працаваў у сістэме камунальнай гаспадаркі Мінска. У 2014-м ён кіраваў ЖЭУ №35 у Першамайскім раёне Менска. У 2018-м быў дырэктарам жыллёва-эксплуатацыйнай канторы №2 Савецкага раёна Мінска.
Лаханскі таксама трапляў у спісы выбарчых камісій. У рашэнні адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска ад 2016 года ён быў членам камісіі на ўчастку №630 ад раённай арганізацыі БРСМ.
Мужчына жанаты і мае дачку. У апошні час жыў у Вязыні пад Мінскам.
Мікалай спецыялізуецца на добраўпарадкаванні ўчасткаў: стрыг кусты, даглядаў газоны, прадаваў і высаджваў туі, рабіў зялёнае ўпрыгожванне. Ён вядзе прафесійныя старонкі ў сацсетках, дзе расказвае пра сваю працу. У інтэрнэце выключна станоўчыя водгукі аб ім.
Мікалая затрымалі восенню 2025 года. У канцы 2025 ці пачатку 2026 года мужчыну асудзілі.
У 2019-м дзяўчына скончыла БНТУ і засталася ў Менску. Апошнім часам яна працавала ў філіяле будаўніча-мантажнага ўпраўлення нумар 7 (СМУ-7) ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" - буйной арганізацыі, якая займаецца электрыфікацыяй.
Карына займала пасаду галоўнага спецыяліста па распрацоўцы каштарыснай дакументацыі.
Акрамя асноўнай працы на дзяржпрадпрыемстве, Карына шукала сябе ў творчасці. Яна скончыла курсы па 3D-візуалізацыі і дызайне інтэр'ераў, вяла пра гэта блог ва ўстаграме і выкладвала свае працы на Behance.
Віталь быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У красавіку 2026 года ён быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання.
Па адукацыі Паліна фінансіст, скончыла факультэт фінансаў і банкаўскай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Але сваё жыццё звязала з творчасцю.
Яна вядома як фатограф, здымала ў Баранавічах і Мінску. У сваім профілі дзяўчына пісала, што стварае " жаночыя партрэты і сямейныя гісторыі, якім верыш», і фатаграфуе так, "як быццам закахана ў вас".
У Паліны ёсць муж і зусім маленькае дзіця. Яна стала мамай толькі ў ліпені 2025 года. Дакладна невядома, калі менавіта да Паліны прыйшлі сілавікі і ці трымалі яе пад вартай да суда.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.