Яе затрымалі 9 красавіка 2024 года, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе забралі два гады таму і не аддавалі. Нагадаем, у сакавіку 2022-га Галіне прызначылі 15 сутак арышту за ўлёткі «Не вайне» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Зараз жа ёй паведамілі, што гатовы аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Сутнасць абвінавачання невядомая. Вядома, што яе затрымалі паводле арт. 342 КК РБ.
Мікіта, сын Ларысы Яхімовіч, быў затрыманы ў сакавіку 2024 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Затрыманы разам з жонкай Людмілай. Згодна з судовым раскладам, з Людмілы і Аляксея хочуць праз суд спаганяць грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны пад вартай.
Вырак суда 28.11.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У відэа на праўладным канале Павел кажа , што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэстнай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, цягам чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».
"Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі", – кажа ён у канцы роліка.
10.09.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У пачатку верасня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 19.07.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў затрыманы пасля таго, як тэлеграм-чат "Атоліна" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем" па рашэнні КДБ ад 31 жніўня і ўнесены ў адпаведны пералік МУС 6 верасня.
МУС указвае імёны ўдзельнікаў фарміравання. Гэта Павел Іваноў, Дзмітрый Цікуноў, Яўгенія Маставая (Грыгорык), Павел Беланіцкі, Аляксей Сямёнаў, Юрый Антановіч, Аляксандр Зайцаў і Уладзімір Палех.
Пракарур запытаў Зміцеру 3 гады пазбаўлення волі, але суд у выніку прызначыў 2.5 гады пазбаўлення.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 27.05.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праходзіць па справе аб дзяржздрадзе разам з сям'ёй Прохаравых з Грабаўкі. Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб неразгалошванні. З неафіцыйнай крыніцы "Свабодзе" вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, за фігурантамі справы некаторы час сачылі спецслужбы.
Фёдар нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лунінецкім раёне, вучыўся ў тэхнічным універсітэце ў Гомелі, там жа застаўся жыць і працаваць. Ён мае багатую біяграфію - працаваў вадзіцелем, будаўніком, дырэктарам розных камерцыйных фірм. Не менш як 17 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ. У 2001 годзе яго судзілі па крымінальным артыкуле 339 за хуліганства.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 20 траўня 2024 года агучаны прысуд. Пра лёс Фёдара Аксёненкі нічога не вядома.
Вырак суда 20.05.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.