Праграмістка, якая прыехалаў Беларусь з Польшчы.Была затрыманаразам са сваім сябрам МаксімамПанавыму маі2024 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Грамадзянка Літвы, але ўраджэнка Беларусі. Яна працавала загадчыцай маркетынгавай службы літоўскага санаторыя "Беларусь".
Затрымаць Раманаўскія не маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся. У МЗС Літвы паведамілі, што ёй аказваецца консульская дапамога. Судовы працэс у Менскім гарадзкім судзе пачаўся 3 чэрвеня.
Яе прызналі вінаватай па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова давала звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў" . Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
11верасня2025 г. стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць грамадзяне еўрапейскіхкраін, у іх ліку і АленаРаманаўскене .
Вырак суда 11.06.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з раскладам судоў Дар'я 29.04.2024 была асуджана па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), відаць пасля гэтага распачалі крымінальную справу.
Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Ігар – настаўнік фізкультуры з баранавіцкай СШ №1. Яго затрымалі ў першай палове 2024 года. На "пакаяным відэа", апублікаваным на праўладным канале, ён "прызнаецца" ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары на адрас міліцыянтаў і Лукашэнкі.
У лістападзе таго ж года яго асудзілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "абраза прадстаўніка ўлады", "заклікі да санкцый" і "распальванне варожасці". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
Наталля - псіхолаг са шматгадовым стажам. Як піша выданне, яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў - у прафесіі. З 2011 года яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі - займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.
Судзіць яе будуць у той жа час, што і некаторых іншых людзей, якіх у пачатку года затрымлівалі за дапамогу зняволеным, аднак сутнасць прад'яўленых ёй абвінавачанняў невядомая.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады абмежаванні волі без накіравання, 20 базавых велічынь штрафу.
Грамадзянін Украіні. МУС сцвярджала, што ўкраінец мае дачыненне да «экстрэмісцкага фарміравання "Беларусь за МКАДам", але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр не меў ніякага дачынення да праекту як стваральнік ці кіраўнік — ён проста пакідаў там каментары.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Вырак суда 27.03.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў асуджаны летам 2024 года па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 25.06.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 30.08.2024
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.