Вядомы беларускі паэт і музыка. Былы фронтмэн гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень для розных артыстаў. У 2015-м стаў уладальнікам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за лепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў". Затрыманы ў сакавіку 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Андрэя затрымалі раніцай 10 сакавіка 2023 года пасля ператрусу. 5 дзён яго ўтрымлівалі ў ІЧУ і толькі 15 сакавіка над ім адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП. і арыштавалі на 15 сутак.
Стала вядома, што на волю Андрэй так і не выйшаў - ён быў затрыманы на 10 сутак па арт. 108 КПК (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства). Пазней стала вядома, што яго абвінавацілі па арт. 342 КК РБ.
Вырак суда 19.06.2023:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Кіраўнік «Школы практычнай медыяцыі». Медыятар з Гродна. Ён двойчы быў прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016-2017 гады) Цэнтрам медыяцыі і перагавораў (Менск).
Хацяновіч спецыялізуецца ў спрэчках у галіне будаўніцтва, нерухомасці, спажывецкіх, камерцыйных і карпаратыўных спрэчках, а таксама ў сямейнай медыяцыі.
На пакаяльным відэа мужчына прызнаецца, што ў 2020-м ён удзельнічаў у мітынгах у Менску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем'яў, меў падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Вырак суда 05.07.2023
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На Вікторыю заведзена крымінальная справа і яна аб'яўлена ў вышук за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску ў 2020 годзе ў сувязі з нязгодай з вынікамі выбараў.
У чэрвені 2024 года была затрыманая яе маці і асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску па 342 артыкуле КК РБ на паўгода турэмнага зняволення. Непаўналетняга брата Вікторыі на час зняволення маці змяшчалі ў дзіцячы дом.
Маргарыта — беларуская оперная спявачка. У 2020 годзе яна брала ўдзел у перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай і займалася пытаннямі культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі і ў Народным антыкрызісным упраўленні.
Падчас гастроляў у Літве восенню 2020 года ў дачыненні да Маргарыты ў Беларусі пачаўся пераслед, пасля чаго яна была вымушана застацца за мяжой.
У сакавіку 2024 года ў рамках спецвытворчасці супраць Маргарыты распачалі крымінальную справу, і ўжо ў чэрвені таго ж года яе завочна асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» – «Рудабельская паказуха», прыгаварыўшы да 6 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 800 базавых велічынь.
Вырак суда 24.06.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.