Аляксей быў затрыманы ў красавіку 2024 года і пазней асуджаны за "абразу і паклёп на адрас Лукашэнкі".
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 20.08.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дырэктар сеткі будаўнічых крам "Мацярык". Аляксандр быў затрыманы ў жніўні 2024 года за ўдзел у пратэстах 2020 года. Ролік з ім апублікаваны на праўладным тэлеграм-канале. Па якім артыкуле затрыманы Аполька і ў якім ён статусе, не паведамляецца.
На міліцэйскім відэа мужчына называе сваю пасаду і кажа, што затрыманы за "ўдзел у несанкцыянаваных маршах" у 2020 годзе.
Аляксандр працаваў вадзіцелем-экспедытарам. Верагодней за ўсё затрыманы ў канцы студзеня 2024 года, 26.01.2024 адбыўся суд за адміністрацыйнае парушэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. Пасля чаго было завелена крымінальная справа. Прыгавор суда хутчэй за ўсё звязаны з пазбаўленнем волі.
19.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Намеснік генеральнага дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра "Эксперыментальныя тэхналогіі", звязанага з "Інтэгралам". Прадпрыемства займаецца робататэхнікай, а таксама робіць беспілотнікі рознага прызначэння, у тым ліку і самалётнага тыпу.
На праўладных каналах сцвярджалася, што Станіслаў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.