Была вызвалена 22 лістапада 2025 года. У той дзень стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Гаварылася, што гэта адбылося па просьбе Трамп. Гэтыя людзі былі перададзены Украіне.
Была вызвалена 22 лістапада 2025 года стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Гаварылася, што гэта адбылося па просьбе Трамп. Гэтыя людзі былі перададзены Украіне.
У 2018-2019 гадах яна ездзіла на заробкі ў Расію, працавала ў Волхаве і Санкт-Пецярбургу, дзе была супрацоўніцай транспартнай кампаніі. У апошні час Ангеліна жыла ў Менску, працавала на "Гарызонце". У сацсетках дзяўчына згадвала цяжкі графік: "На заводзе ў мяне 12-гадзінны працоўны дзень, 6/1". Сваю працу яна называла цяжкай, але сумленнай.
Дзяўчына цікавілася папулярнай псіхалогіяй і чытала адпаведныя кнігі.
Ангеліна знікла з сацсетак у канцы верасня 2025 года.
Алена - жонка палітвязня Аляксандра Шарабайкі, бодзібілдара з глыбокага, прысуджанага да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Яго жонка Алена асуджаная за ўдзел у мірным шэсці, як і цэлы шэраг жыхароў глыбокага. Увосень мінулага года ў райцэнтры адбыўся міліцэйскі хапун, падчас якога сілавікі затрымалі не менш за 20 чалавек. Падчас праверкі тэлефонаў і кампутараў затрыманых міліцыянты вызначылі па фатаграфіях і некалькі іншых удзельнікаў грамадскіх пратэстаў.
Дачка палітвязня журналіста Кірылы Пазняка. Дзяўчыну затрымалі разам з бацькам чацвёртага верасня 2025 года. Спачатку Яніну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз некалькі дзён ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачанне і перавялі ў следчы ізалятар №1.
На 20-гадовую Яніну Пазняк пачалі крымінальную справу за ўзаемадзеянне з "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Чацвёртага верасня, у дзень затрымання Кірылы Пазняка і Яніны Пазняк, рашэннем Камітэта дзяржбяспекі Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем" быў абвешчаны YouTube-канал "Платформа 375", а таксама афіляваныя з ім акаўнты ў сацыяльнай сетцы TikTok. Паводле КДБ, "экстрэмісцкай дзейнасцю" займаецца "група грамадзян з ліку прадстаўнікоў фармавання", Кірыл Пазняк быў згаданы як арганізатар.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
Вырак суда 26.06.2026
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.