Тамара была асуджаная за каментар, размешчаны ў лютым 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». У ходзе спрэчкі з іншым карыстальнікам яна напісала: «А ты — вош прыкарытная на грабеньчыку, калі табе падабаюцца шызоідныя прамовы параноіка. Толькі д… (чалавек з разумовай адсталасцю — ПВ), як ты, можа слухаць гэтае трызненне сівой кабылы».
Следства палічыла, што ў выказванні гаворка ідзе пра Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго прозвішча або пасада прама згаданыя не былі. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Дар'я была асуджаная ў красавіку 2021 года за каментар, пакінуты ў адрас падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Палякова. У снежні таго ж года яе паўторна асудзілі — за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».
Жыхар Жабінкі быў асуджаны па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» за тое, што, паводле абвінавачання, кінуў бутэльку з палаючай сумессю ў бок аўтамабіля супрацоўнікаў МУС.
Вырак суда 05.11.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Міхаіла асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі ў Менску праходзіла шэсьце ў Курапаты. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас акцыі, у выніку чаго быў нанесены ўрон «Мінсктрансу». Нягледзячы на тое, што раней Міхаіл ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе, яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У 2023 годзе ў дачыненні да Міхаіла адбылося мінімум два судовыя пасяджэнні «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Аляксандра асудзілі за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале "Брэст 97%" у адрас супрацоўніка МУС Паўла Тасоева, які той палічыў абразлівым.
Тэрмін адбывання пакарання ў выглядзе "хатняй хіміі" афіцыйна завяршыўся 19 сакавіка 2023 года. З 20 сакавіка Аляксандр быў пастаўлены на прафілактычны ўлік тэрмінам на два гады.
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
Вырак суда 17.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1081 рубель кампенсацыі.
Яўген быў асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 12 жніўня 2020 года ў цэнтры Ліды. Тады ля райвыканкама сабраліся гараджане і святары. Праз некаторы час сілавікі запатрабавалі разысціся, а затым пачаліся жорсткія затрыманні і здзекі з людзей. У адказ пратэстуючыя кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт.
Па словах сведкаў, у гвалце ўдзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянты. Яўгена пры затрыманні збілі, а затым абвінавацілі ва ўжыванні гвалту да супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтве пракурора з-за "сакрэтных асоб" у справе.
Аляксандр быў асуджаны ў чэрвені 2021 года па артыкуле за абразу прадстаўніка ўлады — за каментар, пакінуты пад пастом у групе «Карнікі Беларусі» на адрас брэсцкага супрацоўніка міліцыі Шукайла. У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі па тым жа артыкуле — за каментар на адрас інспектара прафілактыкі Нясвіжскага РАУС Таццяны Кульбіцкай.
Артур, студэнт, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года на занятках у каледжы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Артур быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і ўзяцця пад варту ён быў непаўналетнім.
Алена, педыятр, была асуджаная за тое, што 10 жніўня 2020 года ўкусіла супрацоўніка міліцыі Віталя Крываноса, спрабуючы спыніць гвалт у дачыненні да свайго мужа. Яе абвінавацілі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкоды ягонай законнай дзейнасці.
Вырак суда 24.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1200 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.