Андрэй быў асуджаны летам 2024 года па артыкулах "распальванне варожасці" і "заклікі да санкцый" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 06.06.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Cупругаў (Вячаслаў Беразавец і Таццяна Данілюк) змясцілі пад варту за тое, што 10 жніўня 2020 года ў Кобрыне тыя бралі ўдзел у пратэстах, жанчына "паказвала міліцыі непрыстойныя жэсты", а яе муж "прыспусціў штаны і дэманстраваў аголеныя ягадзіцы".
СК зазначае, што на волі ў пары засталася трое малалетніх дзяцей.
4лістапада2024 г. у судзе Кобрынскага раёна адбыўся суд над Таццянай і Вячаславам "аб спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні".А 24снежня2024 г. у судзе Кобрынскага раёна адбыўся суд над Таццянай "аб вызначэнні месца жыхарства дзіцяці".
Гэтыя паседжаннісведчацьабтым, што ў Таццяны і Вячаслава Беразоўцаў забралімаленькіхдзяцей, пакульяны ў зняволенніз-за палітычнагапераследу .
Паўловіч Людміла і Паўлавіч Аляксей былі асуджаныя ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пач. 1 ст. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яны прынялі ўдзел у "Маршы новай Беларусі".
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 12 лютага 2025 года суддзя Батвінка Марыя будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Вырак суда 12.09.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Наталлю затрымалі падчас «рэйду па салідарнасці» ў канцы студзеня 2024 года па абвінавачанні ў падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў. Увосень таго ж года яе асудзілі па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вядома, што да затрымання Наталля працавала ў кампаніі Solbeg. Пасля пачатку вайны кампанія перавезла значную частку супрацоўнікаў за мяжу, аднак Наталля засталася ў Беларусі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 04.10.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праўладны тэлеграм-канал 02.09.2024 года паведаміў пра затрыманне мінчука за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. На "пакаяльным відэа "мужчына кажа, што" выходзіў на праезную частку, каб сфатаграфавацца".
Максім Карабак - гэта выпускнік БДЭУ, працаваў у напрамках звязаных з кансалтынгам і распрацоўкай маркетынгавых стратэгій.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў.
На "пакаяным відэа" яе прымусілі расказаць , як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна падарожнічала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі".
Вырак суда 24.10.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.