На праўладным відэа адзін з братоў Хільчукоў кажа , што падчас мітынгаў у 2020 годзе яны былі ў цэнтры горада. Іншы брат гаворыць, што яны выязджалі і ў Мінск. У гэты момант паказваюць сэлфі аднаго з іх з палітыкам Паўлам Латушкам.
Верагодна, жанчыну абвінавачваюць у салідарнасці з палітвязнямі. Дакладная дата затрымання жанчыны невядомая.
Судзіць Алену Ціханаўну пачалі 3 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Сяргей Кацэр.
Вядома, што жанчыну затрымлівалі ў маі 2021 года. Тады суддзя Таццяна Мотыль аштрафавала Алену на 50 базавых велічыняў за "несанкцыянаванае пікетаванне".
Сяргей быў затрыманы ў жніўні 2024 года і ў кастрычніку таго ж года асуджаны па артыкуле "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 01.10.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ала была затрымана падчас «рэйду па салідарнасці» у канцы студзеня 2024 года па абвінавачанні ў падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў. Увосень таго ж года яе асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і прысудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 03.10.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па паведамленні пракуратуры , Арцём у чэрвені гэтага года вырашыў пакласці грошы праз інфакіёск, але яму не ўдалося ажыццявіць запланаваную аперацыю. Таму ён, вярнуўшыся дадому, патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» і падчас размовы негатыўна выказаўся ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Органы следства і пракуратуры кваліфікавалі гэта як "публічную абразу", бо "былі нанесены ў прысутнасці старонняй асобы - супрацоўніка кантакт-цэнтра ААТ "ААБ Беларусбанк", якая ў далейшым давяла дадзеную інфармацыю да іншых асоб (кіраўніцтва)". Па сутнасці, супрацоўніца банка сама і "абнарод".
Таксама следства вырашыла, што выказванні Арцёма з'яўляюцца "зневажальнымі, якія падрываюць аўтарытэт Кіраўніка дзяржавы, яго асабістыя і прафесійныя якасці, а таксама аўтарытэт дзяржаўнай улады ў цэлым".
Па падлікахпавінен быў выйсці наволю25лістапада2025 г.
Вырак суда 19.09.2024
1 год 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.