Нягледзячы на тое, што пры затрыманні ў "пакаяным відэа" гаварылася, што яго затрымалі за каментары і рэгістрацыю ў чат-боте "перамога", мужчыну абвінавачваюць толькі па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Яму ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Інфармацыя аб затрыманні Мікалая з'явілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў 18 жніўня. На відэа сілавікоў Мікалай казаў, што выходзіў на пратэсты летам 2020-га года, пісаў каментары ў чатах, але "ўжо нават не памятае, якія", а таксама, што рэгістраваўся ў чат-боте "Плана перамога". У відэа паказалі фота Мікалая на акцыі пратэсту ў Менску, а таксама скрыншоты каментароў.
Аляксандр быў асуджаны восенню 2024 года па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі; на судзе ён віну не прызнаў. Вядома, што Аляксандр мае інваліднасць — у яго адсутнічае адна нага. Апошнім вядомым месцам яго працы была Кобрынская ветэрынарная станцыя, адкуль ён 25 сакавіка 2021 г. сышоў у стачку.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вядомы баскетбольны суддзя. Яго затрымалі за стварэнне баскетбольнага чата.
Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" і "стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня" па арт. 361-1 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.
Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Суддзя ФІБА з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Ўкраіне.
16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" - тады паведамлялася, што стаўленне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
Вырак суда 01.04.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.