Верагодна гаворка ідзе пра Алену , якая скончыла ў 2016 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Яна прафесійная актрыса, рэжысёр, педагог па сцэнічнай мове і акцёрскаму майстэрству. Здымаецца ў кіно і іграе ў тэатры. Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Да суда, верагодна, знаходзілася ў зняволенні.
Малодшы брат беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча.
Пасля ператрусу ў красавіку 2025 года Максімазатрымалі . Па папярэдніх дадзеных, кватэру, дзе ён пражываў са сваёй дзяўчынай, апячаталі. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-1.
Іван быў асуджаны па артыкулах "распальванне варожасці" і "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вучыўся ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Вядома таксама, што ён музыка і граў у нейкіх гуртах.
У 2022 годзе, пасля пачатку вайны, Арцём выехаў за мяжу і падаўся на ўцёкі ў Нідэрландах. Але яму нешта не спадабалася і праз некалькі месяцаў ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У верасні 2022 года хлопец зняўся ў прапагандысцкім сюжэце журналісткі БТ Ксеніі Лебедзевай, дзе расказаў як дрэнна жыць у Нідэрландах.
Мяркуючы па ўсім, Арцём праз нейкі час выехаў у Расію — новая старонка Укантакце ў яго прывязана да расійскага нумара.
Вядома, што Арцём з'ехаў з Беларусі пасля прысуду.
Вырак суда 07.03.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Кудзіны-прыхаджане евангельскай царквы "Благадаць". Яўген - вельмі сямейны чалавек і шматдзетны бацька, у яго сацсетках немагчыма знайсці ніводны здымак, дзе б ён быў не з дзецьмі. Першая жонка Яўгенія Вера памерла два гады таму. Мужчына ажаніўся яшчэ раз, але, магчыма, застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.
Мужчыну абвінавачвалі ў "закліках да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы" (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Аднак мяркуючы па інфармацыі са "спіс экстрэмістаў" ён застаўся на волі (прыгаворам хутчэй за ўсё стала хатняя хімія або астрочка пакарання).
Вырак суда дата невядомая
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.