Надзею абвінавацілі ў абразе ў сацыяльных сетках службовай асобы — супрацоўніка міліцыі, які на паседжанне не з'явіўся. Надзея Кузняцова мае вышэйшую адукацыю, выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей.
Згодна з абвінавачаннем, 30 красавіка 2021 года Дзмітрый Сманцэр абразіў оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі АУС Івацэвіцкага райвыканкама Руслана Куцко і пакінуў каментар у тэлеграм-канале "Лухта" зместу: "Куцко — <нецэнзурнае слова>".
Прычынай стаў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі” у дачыненні да супрацоўніка АМАПа, але ні яго прозвішча, ні сам каментар на судзе агучаныя не былі. Дзяржабвінавачанне па справе падтрымліваў Мануйлік.
Згодна з абвінавачаннем, 26 мая 2020 года Дзмітрый Бурдэнка знаходзіўся ў Лепелі, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў, пакінуў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач каментар пад публікацыяй фатаграфіі Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага, наступнага зместу: “Чмо”.
Былая супрацоўніца Дэпартамента араны МУС, асуджаная за абразу супрацоўніка міліцыі г.Бабруйска. Яна размясціла негатыўны каментар у сацсетках пад фота супрацоўніка: "Вось з-за такіх казлоў мянтоў і не любяць". Пасля затрымання і допыту Вольгу звольнілі з працы.
Суд прысудзіў 2 гады "хатняй хіміі" і 1000 руб кампенсацыі маральнай шкоды.
Павел Анісімаў абвінавачваўся ў тым, што 3 лютага 2021 года меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, пакінуў каментар у тэлеграм-канале Еўрарадыё пад паведамленнем пра смерць намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча наступнага зместу:< em> “Здохла падла, хай вечна яго смажаць чэрці ў Аіда”.
Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сянажам. Пасля затрымання яе і мужа даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома быў праведзены ператрус. Да суда абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Кацярыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Асуджаны за святкаванне Масленіцы на дачным участку сябра, дзе было ўстаноўлена і спалена пудзіла, на думку абвінавачання, падобнае да Лукашэнкі А.Г. Суд палічыў гэта публічнай абразай прэзідэнта.
Галіна была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Наталля была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
пад адной з пастоў у сацыяльных сетках Хлусевіч пакінула каментар з адзінага слова: “Твары”. За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічным захворваннем (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачанне ў іншай. Асуджаная паўторна за "абразу".
Мікіта быў асуджаны па абвінавачанні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка 2020 года ў Менску. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Вадзім быў затрыманы ў чэрвені 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Крымінальную справу на яго завялі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі 25 кастрычніка і 1 лістапада 2020 года ў Менску. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.