Андрэй родам з Докшыц. Пасля школы ў 2006 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, вучыўся на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак. Прапісаны ў Копішчы. У час вучобы Андрэй пачаў працаваць у EPAM. Мяркуючы па Linkedin, ён у апошні час працаваў на пасадзе Lead Software Engineer – кіраваў часткай каманды распрацоўкі на праекце. Невядома, ці жыў ён апошнім часам у Беларусі ці не, але шмат падарожнічаў.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 01.04.2025
5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вольга Сітнік-хатняя гаспадыня з Мінска, якая гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное кармленне. Больш за два дзесяткі яе артыкулаў былі ўдастоены статусу "добрых" або "выдатных". З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Вольга Сітнік унесла сотні тысяч правак у Вікіпедыю і стварыла тысячы артыкулаў для яе.
Яе затрымалі ў маі 2025 года. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але выглядае, што Сітнік праходзіць па крымінальнай справе з іншымі адміністратарамі беларускай Вікіпедыі, якія зараз за кратамі.
Быў затрыманы ў лістападзе 2024 года і асуджаны паводле адміністрацыйнай ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), пасля чаго завялі крымінальную справу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў асуджаны ў 2025 годзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і прысуджаны да пазбаўлення волі і буйнога штрафу. Ён пераслаў у ТГ-канал "Рэальная Беларусь" відэа ваеннай тэхнікі, якая праязджае.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 05.05.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 13.06.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.