Згодна з версіяй абвінавачання, Свіцін у жніўні 2021 года са свайго ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў абразлівы каментар у адрас пракурора Дубровенскага раёна.
Згодна з абвінавачаннем, Андрэй Якубовіч 9 кастрычніка 2020 г. абразіў падпалкоўніка міліцыі, намесніка начальніка Гродзенскага ДАІ Аляксандра Вайцяшкі у каментарах у “Аднакласніках”.
У 2020 годзе ў «Аднакласніках» пад пастом карыстальніка Вольгі Карач, у якім была размешчана фатаграфія ўчастковага Камара, жанчына пакінула бесстаронні каментар з ненарматыўнай лексікай наконт знешнасці міліцыянера.
15 жніўня 2020 года, калі супрацоўнік міліцыі сыходзіў з юбілею бацькі, да яго падышоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго пачалася сварка і ў рэшце рэшт бойка. Да бойкі ў нейкі момант далучылася Анастасія Фаміна, жонка Алега. Алег асуджаны на 2,6 гады пазбаўлення волі.
Жыхарка Бярозы. З матэрыялаў следства вядома, што 17 лістапада 2020 году Валянціна Мядзведзь размясціла пры дапамозе мабільнага тэлефону ў телеграм-канале "Бяроза-97" паведамленне, у якім пазначыла, што "Лішко сапраўды гнілы і слізкі тып...", параўнала яго з паліцаем і дадала яшчэ некалькі абразлівых словаў. Акром тэрміну, суд прысудзіў выплаціць "пацяпреламу" 1500 рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.
медсястра-анастэзіст Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, маці траіх дзяцей. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў "счэпцы" падчас "Маршу адзінства" 6 верасня 2020.
60 гадоў, пенсіянер, былы пілот-інструктар "Боінга". Ён звольніўся з працы, таму што пасля першага допыту ў яго пагоршыўся стан здароўя і ён не прайшоў медкамісію. Дагэтуль на працы не было аніводнага інцыдэнту. Аляксея прызналі вінаватым у тым, што з кастрычніка 2020 году па сакавік 2021 году на розных тэлеграм-каналах ён пакідаў каментары, каб публічна зневажыць і абразіць прадстаўнікоў улады. У каментарах для негатыўнай ацэнкі супрацоўнікаў ён выкарыстоўваў ненарматыўную лексіку. Цалкам прызнаў віну. Пакрыццё маральнага пашкоджання па суду склала амаль 15 тысяч рублёў.
Асуджаны за каментар у сацсетцы "Аднакласнікі", які ён пакінуў 25 мая 2020 году ў дачыненні да супрацоўніка ДАІ, які наступіў затрыманаму чалавеку каленам на галаву. Суд прысудзіў 1500 руб. кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўніку ДАІ.
Згодна з матэрыяламі новага абвінавачвання, "маючы намер на абразу камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзенісенка, з мэтай зневажэння яго гонару і годнасці, 17 лютага 2021 году ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" Стасевіч размясціў для публічнага агляду каментар з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выразу, які змяшчае негатыўную і абразлівую па форме ацэнку асобы Дзенісенка"
Васілія прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у адным з тэлеграм-чатаў каментар "Дрышч-вугор" у адрас памочніка пракурора Цэнтральнага раёна Арцёма Цвяткова.
Кацярына была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Святлана была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вольга была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.