- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Прычынай затрымання Леаніда і ягонай жонкі Антаніны сталі пратэсты 2020 года. Праўладныя каналы паведамілі, што Антаніну пакінулі з дзіцем - верагодна, пад падпіскай аб нявыездзе. Таксама, верагодна, ёй вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
Пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Шуміліне, санктуарыя Божай Маці Фацімскай, айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ пасля адбытых 45 сутак арышту . З перадач яму дазволены толькі лекавыя сродкі. Бацька Анджэй Юхневіч быў асуджаны ўжо як мінімум 4 разы запар. Верагодна, першыя тры разы - на максімальны тэрмін па 15 сутак, а чацвёрты раз суд прызначыў яму новы тэрмін арышту ў 10 сутак.
Такім чынам, пробашч у Шуміліне знаходзіўся за кратамі больш за 45 сутак - даўжэй за ўсіх рымска- і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі. Пасля чаго на ксяндза завялі крымінальную справу.
Як стала вядома "Хрысціянскай візіі" восенню 2024 г., на ксяндза працягваюць ціснуць у СІЗА-2, дзе ён знаходзіцца пасля свайго затрымання 8 мая 2024 года. Першы раз ксяндзу дазволілі схадзіць у душ толькі пасля двух месяцаў зняволення. Ксяндзу пагражаюць абвінавачваннямі, звязанымі са злачынствамі супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўналетніх.
30 красавіка 2025 г. у Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю. Вернікі даведаліся, што святар прыгавораны да 13 гадоў зняволення , пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў. Працэс вяла старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.
Па тых звестках, якія дайшлі да вернікаў, у справе святара гаворка ідзе пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны. Падчас аднаго з выездаў на службу ў Шуміліна дадому ён увечары прайшоўся па вуліцы з мясцовай дзяўчынай - гэты эпізод, які КДБ ператварыла ў крымінальную справу. Ніякіх скаргаў на святара дзяўчына ў курыю не падавала - ні тады, ні пасля. Пад прымусам яна дала паказанні аб прыставанне і спробе гвалту; на суд не з'явілася "ў мэтах бяспекі". Прысуд вынеслі выключна на падставе яе заявы - без сведкаў, панятых і медыцынскіх заключэнняў. Як даведаліся вернікі, святар поўнасцю адмаўляў абвінавачанні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, у судзе трымаўся ў добрым стане духу. Пры гэтым у епархіі, як сцвярджаецца, ніколі ні ад кога не атрымлівалі скаргаў на айца Анджэя.
З-за прысвоенага "нізкага статусу" ў калоніі ён быў фактычна ізаляваны.
У лістападзе 2025 года быў памілаваны пасля візіту ў РБ прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынала Клаўдыё Гуджэроцці ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Льва XIV.
38-годдзя ілюстратар. Яна звольнілася з працы ў PL у вялікай IТ-кампаніі. Калегі ў шоку адгаворвалі - вырашыла вярнуцца дадому. Казала , што ў яе ўжо ёсць даведка з КДБ аб выплачаным у кратным памеры донаце за 2020-ы. Стамілася без дома. Затрымалі на мяжы.
Паводле версіі абвінавачання, якую агучыла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, Наталля Левая ў 2021-2022 гады перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, "якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, "Полк Каліноўскага". чатырохсот рублёў (на сёння гэта каля 1275 еўра). Акрамя таго, яе аштрафавалі на 1000 базавых велічынь — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.
Была памілаваная 19 лютага 2026 г. на 8-м месяцы цяжарнасці.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ірыне Пагадаевай 54 гады. Яна з Брэста. Працавала ў мясцовай бібліятэцы бібліёграфам. Мяркуючы па сацсетках, у яе двое дзяцей.
У канцы студзеня 2024 года, калі яе судзілі за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У канцы 2023-га яе ўключылі ў склад "экстрэмісцкага фарміравання". Такім прызналі фэйсбук-супольнасць «Лісты салідарнасці Беларусь 2020», у якой людзі абменьваліся лістамі ад палітвязняў, а таксама абмяркоўвалі дапамогу зняволеным.
Усяго па справе фігуруюць больш за трыццаць эпізодаў, калі жанчына адпраўляла грошы палітвязням у СІЗА Мінска, Гомеля і іншых гарадоў краіны. Галоўным чынам, гаворка ідзе аб сумах у 4-5 рублёў. Усяго за няпоўныя паўтара года (са жніўня 2021-га па снежань 2022-га) Ірына адправіла 188 рублёў. Гэтага аказалася дастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы і затрымання ў маі 2024 года.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- IT-спецыялісты
Высокакваліфікаваны IT-спецыяліст.
Бацька дваіх дзяцей 8 і 6 год.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Грамадзянка Літвы, але ўраджэнка Беларусі. Яна працавала загадчыцай маркетынгавай службы літоўскага санаторыя "Беларусь".
Затрымаць Раманаўскія не маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся. У МЗС Літвы паведамілі, што ёй аказваецца консульская дапамога. Судовы працэс у Менскім гарадзкім судзе пачаўся 3 чэрвеня.
Яе прызналі вінаватай па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова давала звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў" . Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць грамадзяне еўрапейскіх краін , у іх ліку і Алена Раманаўскене .
Сяргей быў затрыманы за салідарнасць з рэпрэсаванымі.
Юнчыцу 50 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Падвосе Жыткавіцкага раёна. З 90-х займаўся бізнэсам. Па інфармацыі «Люстэрка», мужчына да 2023 года кіраваў сямейнай кампаніяй «Юніка-дэнтал», якая займаецца пастаўкамі стаматалагічных матэрыялаў, інструментаў і абсталявання.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Згодна з раскладам судоў Дар'я 29.04.2024 была асуджана па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), відаць пасля гэтага распачалі крымінальную справу.
Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Марына Аляксеенка 40 гадоў. Яна з Мінска, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2008 годзе. Пасля гэтага працавала перакладчыкам, але ў 2012 годзе ўладкавалася ў элітны пяцізоркавы менскі гатэль Crowne Plaza. За два гады яна з асістэнта мэнэджэра па продажах стала кіраўніком аддзела продажаў і маркетынгу.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
працавала галоўным бібліёграфам навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да лістапада 2021 года. Затым пайшла ў ІТ.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Грамадзянін Украіні. МУС сцвярджала, што ўкраінец мае дачыненне да «экстрэмісцкага фарміравання "Беларусь за МКАДам", але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр не меў ніякага дачынення да праекту як стваральнік ці кіраўнік — ён проста пакідаў там каментары.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
