2.5 гады абмежавання волі без накіравання
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Інжынер-канструктар "Нафтана", з'яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза працаўнікоў "Нафтана". Яго затрымалі 27 верасня 2021 года на працоўным месцы. У Наваполацкім Гаўсе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянераў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram "Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам "Я/мы TUT.бай".
Справу Аляксандра 1 кастрычніка разгледзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведвацца, як міліцыянты выявілі, што гэта старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, у яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за "экстрэмісцкі" лагатып на фота ў Instagram.
У жніўні 2023 года яго затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі незалежнага прафсаюза "Нафтана": Вольгай Брыцікавай і Аляксандрам Кухарэнкам.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
Была затрымана разам са старэйшым братам 02.03.2023 па адміністрацыйным артыкуле (19.11) за рэпост "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Асуджаная на 15 сутак, пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у прастестах 2020 года разам з Гаравой Алінай , Аляксеем Цыгановым , Уладзіславам Лагуценкам , а таксама бацькам Анастасіі. Анастасіі з братам удалося выехаць за мяжу, пазней яе аб'явілі ў вышук, усе астатнія хлопцы былі затрыманыя і асуджаныя. Бацька Анастасіі да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні пад следствам.
У відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты з яе інстаграма - на іх фота з пратэстаў. Таксама яе змушаюць сказаць, што яна зарэгістраваная ў “плане “Перамога””, але гэта, хутчэй за ўсё, не так, бо доказаў гэтаму не прыводзіцца.
Вядома, што супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу.
3 гады абмежавання волі без накіравання
Паводле версіі абвінавачання, "удзельнікі нефармальнай палітызаванай мігранцкай групоўкі выхадцаў з Беларусі "Надзея", якая сфармавалася пад уплывам інтэрнэт-рэсурсаў, дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, 19 снежня 2021 года ў перыяд з 18.00 да 20.00 па мясцовым часе закідалі куры. пасольствы ў Лондане і размясцілі ля ўваходу ў будынак амбасады інсталяцыю зневажальнага зместу.
Інцыдэнт з нападам на пасольства разглядаўся брытанскай паліцыяй, якая, як сцвярджае Генпракуратура, адмовілася выдаць фігурантаў справы беларускаму боку. Абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі, іх судзяць завочна. Іх маёмасць, што засталася на тэрыторыі краіны, арыштавана.

Пасля таго, як у снежні 2021 года затрымалі сваяка Кліма, з якім ён быў на адным з маршаў у 2020 годзе, Клім вырашыў не чакаць свайго затрымання і з'ехаў у Маскву. Праз некалькі дзён у кватэру да ягоных бацькоў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў у пошуках Кліма. Праз паўтара года на ягоны беларускі адрас пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, бо скончылася адтэрміноўка ад войска. Клім вырашыў з'ездзіць у РБ, прайсці медкамісію. Улетку 2023 года пасля прыезду ў Беларусь яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, пры затрыманні ён быў моцна збіты. На яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, да суда Клім знаходзіўся ў зняволенні.
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
38-гадовы актывіст з Рагачова. Больш за дзесяць гадоў ён вядзе рэгіянальны рэсурс «Рагачоў Анлайн». Нядаўна стала вядома, што з-за публікацыі на гэтым сайце фота з Анджэем Дудой на фоне сцяга, падобнага да бел-чырвона-белага, на мужчыну завялі адміністрацыйную справу па арт. 19.11 КаАП. Як высветлілася , міліцыя склала пратакол з-за даносу мясцовага ідэолага Наталлі Прус, а сцяг не мае дачынення да Беларусі. Унізе на палотнішчы відаць зялёная паласа, а ў цэнтры знаходзяцца дрэвы - гэта сцяг польска-венгерскага сяброўства.
Па словах Дзяніса, ідэолаг Прус "паламала жыцці многіх" жыхароў Рагачова, "прыплятаючы палітыку туды, дзе яе наогул няма". Па яе даносе затрымалі музыкаў гурта Tor Band — з кастрычніка 2022 года яны за кратамі па крымінальных справах .
Прычына распачынання крымінальнай справы на Дзяніса ў тым, што ён нібыта ў сваёй групе «Рагачоў Анлайн» у Viber абразіў Лукашэнку.
Дырэктар Цэнтра тэхнічнай падтрымкі "КМА-БелАЗ" у Белгарадскай вобласці РФ. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 і каментары ў сацсетках.
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе і пакіданні каментараў у інтэрнэце. Пры гэтым ён выдаліў свой тэлеграм-акаўнт у канцы 2022-га, але яго адшукалі, верагодна, з-за каментароў-ён даваў там шмат інфармацыі пра сябе і пакінуў іх шмат (не менш за тысячу).
Падчас затрымання губопікаўцы разарвалі ці разрэзалі яго кашулю — гэта добра бачна на фота з іх канала. На руцэ мужчыны вялікая тату з нацыянальным арнаментам.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Студэнт апошняга курса БНТУ. Быў затрыманы ў красавіку 2023 года. Чатыры разы ён адбыў "суткі". 20 красавіка яму далі 13 сутак паводле арт. 19.1 КаАП, трэцяга траўня - 2 сутак па тым жа артыкуле.
Пасля гэтага на яго завялі крымінальную справу па арт. 342 ч. 1 КК РБ. Да суда знаходзіўся ў следчай турме №8.
6 верасня 2023 г. суддзя Анастасія Осіпчык разгледзела справу Глеба ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яна прызначыла яму 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі"). Муравіцкі быў вызвалены ў залі суда.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 11 лістапада 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Інчына .
Аб'яўлены ў вышук.