- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Дапамога вызваленым
Вольга, актывістка праекту «Краіна для жыцця» і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пасля прэзідэнцкіх выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту і неаднаразова падвяргалася затрыманням.
15 лістапада 2020 года яе затрымалі ў двары «Плошчы Перамен», дзе мірныя пратэстоўцы сабраліся на акцыю памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі пад лозунгам «Я выходжу». Пасля гэтага супраць Вольгі распачалі крымінальную справу.
У лютым 2021 года яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праз некаторы час яна пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў дачыненні да яе адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дыяна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза Лукашэнкі" за каментар, пакінуты ў тэлеграм-супольнасці "Клічаў-чат". Суд прыгаварыў яе да пазбаўлення волі ў калоніі з адтэрміноўкай на 2 гады.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Кацярыну абвінавацілі ў кастрычніку 2021 года ў абразе прадстаўніка ўлады — супрацоўніцы пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінска Тараценка.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Аксана, настаўніца музычнай школы ў Лідзе, была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У чэрвені 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вольга, старшыня назіральнай рады страхавой кампаніі «Кентаўр», была затрыманая ў чэрвені 2020 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалена з-пад варты ўвосень 2021 года.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Настасся была затрымана 15 ліпеня 2021 года і дзевяць разоў запар асуджана па адміністрацыйным артыкуле "распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць" за тое, што разам з мужам перасылала адзін аднаму паведамленні з тэлеграм-каналаў.
Дзевятае судовае паседжанне адбылося 5 лістапада 2021 года, па выніках якога Насты прызначылі чарговыя 15 сутак арышту. Аднак, нягледзячы на пастанову аб арышце, увечары пасля суда Насту і яе мужа Сяргея адпусцілі з ІЧУ без тлумачэння прычын.
Агулам Наста атрымала 126 сутак арышту. Неўзабаве пасля гэтага яна пакінула Беларусь.
Кацярына была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «хуліганства, учыненае групай асоб» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена ў жніўні 2024 года ў рамках памілавання.
Юлія была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства, учыненае групай асоб».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена ў верасні 2024 года ў рамках памілавання.
Наталля была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы пад фатаграфіяй мужчыны з тэкстам, дзе было пазначана, што ён — участковы інспектар Светлагорскага РАУС і займаецца палітычным пераследам пратэстоўцаў, ілжэсведчыць у судзе. Наталлю прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю.
У лістападзе таго ж года па пратэсту пракурора від пакарання замянілі на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалена ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У сувязі з новым пераследам па палітычных матывах Наталля была вымушана пакінуць Беларусь.
Святлана ўпершыню была асуджана ў кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП, размешчанай у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі», і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання, а таксама была абавязана выплаціць буйную маральную кампенсацыю.
У снежні 2021 года яна была затрымана разам з дачкой у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў сакавіку 2022 года паўторна асуджаная і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Валянціна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фота міліцыянта Віктара Турчыновіча, які, паводле версіі абвінавачання, з'яўляўся негатыўнай ацэнкай «пацярпелага» ў грубай, ненарматыўнай форме.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Ганна была асуджаная за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Пакінула Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Ганны адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Марына была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі. Падчас зняволення ў Марыны была знойдзена пухліна.
Вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
