17 кастрычніка 2021 года Ала патэлефанавала па хатнім тэлефоне на нумар 102 і нецэнзурна выказалася на адрас Лукашэнкі, пасля чаго была ўзята пад варту да суда.
У снежні 2021 года Ала была прызнана вінаватай і прыгаворана да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яна была вызваленая з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў законную сілу.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
Наталля са жніўня 2020 года ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту. Тройчы была затрымана і атрымлівала штрафы, бо з'яўляецца інвалідам ІІ групы па эпілепсіі.
У сакавіку 2021 года была выклікана ў Фрунзенскае РАУС, дзе ёй пагражалі ўзбуджэннем крымінальнай справы; Наталля змагла запісаць тое, што адбываецца, на дыктафон. Пасля гэтага за ёй пачалося назіранне, а ў траўні 2021 года па месцы яе жыхарства быў праведзены ператрус і прад'яўлены абвінавачанні па крымінальных артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «ўдзел у масавых беспарадках».
У экстраным парадку Наталля была вымушана пакінуць краіну.
Жыхарка Віцебска.
Дзяўчыне прад'яўлена абвінавачанне па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі".
Выйшла на волю ў красавіку 2026 г. па заканчэнні тэрміну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена ў жніўні 2020 года была назіральніцай на выбарах. Была затрымана 9 снежня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Вясной 2022 года Алену прызналі вінаватай, як мяркуецца, за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Лілія — член прэзідыума Каардынацыйнага савета, вядомы юрыст і міжнародны медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры" — была затрыманая 31 жніўня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па абвінавачанні ў «ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» і змешчаная ў СІЗА.
19 кастрычніка 2020 года Ліліі змянілі меру стрымання і змясцілі пад хатні арышт.
23 кастрычніка 2020 года хатні арышт быў адменены.
Алена, былы сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка, была затрыманая супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ў ліпені 2020 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры», і змешчаная ў СІБ КЗ Б.
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі.
Вызвалена ў верасні 2020 года пад падпіску аб нявыездзе.
Марына была асуджаная ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прызналі вінаватай у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Наста была асуджаная ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прызналі вінаватай у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вольга была асуджаная ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прызналі вінаватай у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Кацярына была асуджаная ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прызналі вінаватай у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вольга была затрымана 30 лістапада 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзята пад варту да суда.
У красавіку 2022 года яе асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Маладзечне, і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Настасся была затрымана разам з маці ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзята пад варту ў СІЗА.
У сакавіку 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, вызваліўшы ў зале суда пасля абвяшчэння прыгавору.
20 верасня 2023 года Анастасія цалкам адбыла тэрмін абмежавання волі.
Вольга была затрымана 22 лістапада 2021 года на працоўным месцы ў краме «Востраў чысціні». Увечары яе адпусцілі, аднак на наступны дзень ізноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА да суда.
У красавіку 2022 года Вольгу прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці», і прыгаварыліі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вольга, валанцёрка ПСА «Анёл», была затрыманая і асуджаная за ўсталяванне пудзіла, па версіі следства, падобнага на Лукашэнку ў раённым цэнтры на Варшаўскай шашы.
Дар'я была прызнана вінаватай у студзені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", за пашкоджанне курткі міліцыянта Аляксея Гарунова падчас акцыі пратэсту, якая адбылася восенню 2020 года ў Брэсце.
