Асуджана за каментар, пакінуты на тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" у чэрвені 2021 году ў дачыненні да старшага памочніка пракурора Кас'янчык А.С.
10.01.2023 замена рэжыму на хатнюю хімію па стане здароўя.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі па крымінальнай справе.
16.03.2023 адбылося судовае паседжанне па замене пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на адбыванне пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хутчэй за ўсё Юлія была пераведзена на "хатнюю хімію".
Вырак суда 20.07.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Студэнтка біяфака БДУ. На відэа ў праўладным тэлеграм-канале дзяўчына "прызнаецца", што 1 верасня 2020 года ўдзельнічала ў студэнцкім маршы і перакрывала рух.
31.01.2022 быў затрыманы, асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту, а 15.04.2022 з Акрэсціна перазатрымалі па крымінальнай справе. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што ён нібыта прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух траншпарту.
Вырак суда:
невядома колькі гадоў абмежавання волі без накіравання ў выхаваўчую ўстанову адкрытага тыпу
Грамадзянка РФ. Вядома, што Алена Наралянкова мае статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і мае хранічнае захворванне. Паводле абвінавачання, абраза прэзідэнта была здзейснена Наралянковай праз паведамленне ў мэсэнджэры тэлеграм. Сама Наралянкова віну не прызнала і падчас судовага паседжання выказала меркаванне, што яе каментар ускосна можна расцаніць як зневажальны прэзідэнта, але такога намеру ў яе не было. Паколькі пісала яна іншаму чалавеку — карыстальніку, які напісаў каментар з выкарыстаннем фраз, выказаных Лукашэнкам. Гэта значыць Наралянкова пракаментавала каментар іншага карыстальніка.
Асуджаны за каментар, напісаны 17 ліпеня 2020 году, які размясціў у сацыяльнай сеці "Аднакласнікі". Каментар нібыта абразіў двух міліцыянтаў Пружанскага РАЎС і быў размешчаны пад допісам, дзе было сказана, што гэтыя міліцыянты збівалі пратэстоўцаў.
Яго прызналі вінаватым у тым, што 30 верасня 2021 году ён са свайго мабільнага тэлефону наўмысна змясціў каментар "Завалілі так завалілі, ну і х..й з ім" у адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які загінуў падчас перастрэлкі з ІТ-спецыялістам Андрэям Зельцарам. Каментар быў размешчаны ў суполцы ў "Укантакце".
Вырак суда:
1,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.