Асуджана за каментар, пакінуты на тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" у чэрвені 2021 году ў дачыненні да старшага памочніка пракурора Кас'янчык А.С.
10.01.2023 замена рэжыму на хатнюю хімію па стане здароўя.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі па крымінальнай справе.
16.03.2023 адбылося судовае паседжанне па замене пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на адбыванне пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хутчэй за ўсё Юлія была пераведзена на "хатнюю хімію".
Вырак суда 20.07.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Студэнтка біяфака БДУ. На відэа ў праўладным тэлеграм-канале дзяўчына "прызнаецца", што 1 верасня 2020 года ўдзельнічала ў студэнцкім маршы і перакрывала рух.
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту затрыманая па крымінальнай справе, 4 красавіка 2022 г. яе асудзілі за ўдзел у сямі нядзельных Маршах на працягу двух месяцаў з 23 жніўня па 25 кастрычніка 2020 года.
Дзяўчына на судзе прызнала віну і тое, што сапраўды брала ўдзел у іх.
28.08.2024 вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Затрымалі за публікацыю відэа ў ФБ, Цік-току, якія Вольга здымала, адлюстроўваючы рэальную сітуацыю ў РБ. Таксама яна была незалежнай назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 года і выказвала сваю пазіцыю супраць дыктатуры і вайны ва Украіне. Яе затрыманне суправаджалася збіццём і фізічным гвалтам, а таксама — запалохваннем працяглым тэрмінам па маёй справе і справе майго сына (старэйшы сын жанчыны вучыцца ў Польшчы).
Грамадзянка РФ. Вядома, што Алена Наралянкова мае статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і мае хранічнае захворванне. Паводле абвінавачання, абраза прэзідэнта была здзейснена Наралянковай праз паведамленне ў мэсэнджэры тэлеграм. Сама Наралянкова віну не прызнала і падчас судовага паседжання выказала меркаванне, што яе каментар ускосна можна расцаніць як зневажальны прэзідэнта, але такога намеру ў яе не было. Паколькі пісала яна іншаму чалавеку — карыстальніку, які напісаў каментар з выкарыстаннем фраз, выказаных Лукашэнкам. Гэта значыць Наралянкова пракаментавала каментар іншага карыстальніка.
Вікторыя Касцючэнка на працягу больш як 30 гадоў працавала выкладчыкам матэматыкі ў школах, гімназіях, каледжы, Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. З'яўляецца пераможцай абласнога этапа прафесійнага конкурсу "Настаўнік года-2009" і суперфіналісткай нацыянальнага этапа гэтага конкурсу. Рэпрэсавалі яе фармальна за каментар пра ўчастковага міліцыянта Арцёма Жаўняка, які пакрыўдзіўся на выказанае аб ім меркаванне настаўніцы.
22.06.2022 выехала за межы РБ.
Вырак суда 08.02.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 2000 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.