Вядучая спецыялістка аднаго з аддзелаў МТБанка, затрымалі разам з мужам, але адпусцілі пад вялікі заклад да суда, паколькі ў сям'і ёсць непаўналетняе дзіця.
Па матэрыялах абвінавачвання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску.
Распрацоўшчык студыі «ICON GAMES», быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года за тое, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў абразлівыя каментары.
Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Затым яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары ў адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Максім мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на Пружанскім прадпрыемстве.
Вырак суда 28.12.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Блогер, затрыманая разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. У Кацярыны 2 непаўнагадовых сына. Стала вядома, што Кацярыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе дадому.
Затрымана разам з мужам пасля таго, як вярнулася з Польшчы ў Беларусь, за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Спачатку мужа і жонку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. Але Варвара пасля «сутак» на волю так і не выйшла - супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ і перавялі ў СІЗА-1.
Варвара і Павел — сям'я фатографаў з Менска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на вясельных фота.
За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі.
Была затрымана 21 кастрычніка 2022 года і асуджана на 14 сутак адміністрацыйнага арышту, а затым яшчэ на 10 і 14 сутак. Затым ёй прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА.
Трэнер па вольнай барацьбе. Атрымаў "прэзідэнцкую стыпендыю" як перспектыўны трэнер, мае вышэйшую трэнерскую катэгорыю. Мужчына працаваў у Мінскім дзяржаўным гарадскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па барацьбе ім. Мядзведзя.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, падставай для затрымання мужчыны 25 кастрычніка 2022 года стаў фотаздымак з Паўлам, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на Маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны
Вырак суда 23.12.2022:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.