Больш за трыццаць гадоў ён працуе трэнерам па настольным тэнісе. Юры - адзіны суддзя міжнароднай катэгорыі па гэтай дысцыпліне ў Брэсцкай вобласці. Раней ён быў членам праўлення Беларускай федэрацыі настольнага тэніса.
Таксама Лагадзюк вядомы як адзін з найлепшых трэнераў Беларусі па інваспорце. Ён трэніруе людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата. Ягоныя вучні нярэдка перамагаюць на чэмпіянатах як у Беларусі, так і ў іншых краінах. Мужчына дапамог сотням людзей з інваліднасцю жыць звычайным жыццём.
Судзяць яго за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта можа быць як каментар «няправільнаму» рэсурсу, так і, напрыклад, перавод грошай палітвязню.
Раней хлопец захапляўся суднаробным спортам і нават быў у рэзерве беларускай зборнай Беларусі. Таксама ён слухаў панк-рок і цікавіўся эстэтыкай гэтай субкультуры.
Вырак суда 15.07.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па абвінавачанні, раніцайчацвёртагатраўняБандарэнкакалякрамы"Транзіт" выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку.Паводле версіі абвінавачання, матывамукраінцастаў"падтрымкаідэйсацыяльнайнецярпімасціда прадстаўнікоўуладыРэспублікіБеларусьіадкрытаяпраяванепрыязнасцідаяе" . Адзін з прысутныхзвярнуўсяў міліцыю і нават даў фатаграфію машыны, на якой з'ехаў Юры Бандарэнка са сваім таварышам.На наступны дзень украінцазатрымаліпа абвінавачанніў абразе Лукашэнкі .
Па падліках павінен быў выйсці на волю восенню 2025г. Магчыма дэпартаваны.
Пасля затрыманняягоадразу змясціліпад варту ў СІЗА №4 у Магілёве.
На судзе Бандарэнка прызнаў віну.
Вырак суда 10.07.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
дырэктар прадпрыемства "Сакавіца" - былой Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сяргею Сабалеўскаму інкрымінавалі ч.1 і 3 арт. 210 КК ("Завалоданне маёмасцю з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў"), якую, паводле яго слоў, следчыя выдумлялі на каленцы, ужо ў судзе. Доказаў не было. Сяргей Сабалеўскі расказваў у інтэрв'ю, што ўжо калі быў за кратамі, да яго тройчы прыязджалі супрацоўнікі КДБ з прапановай даць паказанні супраць Сяргея Ціханоўскага (прыязджалі і ў Віцебскую калонію) – і адразу паехаць дадому. Асуджаны катэгарычна адмовіўся.
Рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст, палітычны актывіст і сузаснавальнік Свабоднай асацыяцыі спартоўцаў SOS BY, прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Андрэя Гнёта арыштавалі сербскія ўлады пры прызямленні ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 года на падставе ордэра Інтэрпола, выдадзенага на запыт Беларусі. Андрэй знаходзіўся пад вартай з моманту затрымання, 6 чэрвеня 2024 года яго перавялі на хатні арышт без дазволу пакідаць кватэру.
31.10.2024 года быў адпушчаны з-пад хатняга арышту.
Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 года. З відэа на праўладным канале, апублікаванага сілавікамі, вядома, што ён з'яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.
На камеру Ігар кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
Выйшаў на волю ў канцы 2025 года.
Вырак суда 08.07.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праўладны тэлеграм-канал "Пульс Гродна" апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах мінчуком.
На відэа беларус кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і пакідаў негатыўныя каментары ў бок улады і супрацоўнікаў міліцыі. Таксама затрыманы распавёў, што дрэнна ставіўся да расейскіх вайскоўцаў.
Па падлікахмусіў выйсці наволюў пачатку 2026г.
Вырак суда 31.01.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ірыну затрымалі ў 2020-21 годзе і асудзілі за ДТЗ, прызначылі праз 5 гадоў калоніі-паселішчы, але неўзабаве за парушэнні замянілі рэжым і этапавалі ў гомельскую калонію. Падчас знаходжання ў калоніі, на яе завялі новую крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў Баранавічах і этапіравалі ў СІЗА ў Баранавічы. Яна правяла тамака 9 месяцаў. Па прыгаворы суда першы тэрмін поўнасцю паглынуў другі (за пратэсты). У ліпені 2025 года яна выйшла на волю.
Вырак суда 12.07.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.