Згодна з матэрыяламі справы, Арцём Прыгажаеў і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, у нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі на зямлю, а Прыгажаеў таптаўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Станіслава прызналі вінаватым у тым, што 10-11 жніўня 2020 года ён разам з іншымі людзьмі ўдзельнічаў у "масавых беспарадках" на вуліцах Брэста, бо не быў згодны з вынікамі выбараў.
Менавіта Станіслава Несцярука абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы "сродкі злачынства". Таксама, паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду «ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правага пэндзля» Ігару Калягіну, нанёс «пабоі» іншым пацярпелым.
Вызвалены летам 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Былы работнік Генеральнай пракуратуры. Яго судзілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразу прэзідэнта (арт. 368), абразу суддзі (арт. 391).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 28.12.2021:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Быў затрыманы 9 жніўня 2020 г., праз 3 дні адпушчаны на волю. Пазней выехаў на заробкі ў РФ, там і быў затрыманы ў траўні 2021 года на запыт рэжыму Лукашэнкі.
У снежні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 11 жніўня 2020 года: станавіўся ў счэпку на праезнай частцы дарогі. Таксама ў групе з неўстаноўленымі асобамі кідаў камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, паліў аўтамабільныя пакрышкі.
Па хадайніцтве пацярпелых судовае паседжанне зрабілі закрытым у сувязі з тым, што «ў краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроеныя супраць супрацоўнікаў МУС, могуць быць раскрытыя асабістыя дадзеныя пацярпелых».
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2023 года.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Затрыманы 11 жніўня 2021 года. Абвінавачваецца ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Грамадзянін Расіі, жыхар Чабаксар. Затрыманы 1 кастрычніка 2021 года. Абвінавачваўся ў тэрарызме (арт. 289 КК РБ), потым артыкул змянілі. Знаходзіцца пад вартай. Сваякоў у Беларусі няма. Абвінавачваецца ў падпале аўтамабіля кіраўніка камітэта судэкспертыз Аляксея Волкава.
Восенню 2023 года быў экстрадаваны ў Расію з прычыны згоды на ўдзел ваяваць на баку Расіі.
Вырак суда 02.11.2022
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Жыхар Гродна. Супрацоўнік МНС. Быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Аляксандр паставіў лайк пад адным з каментароў.
У канцы лістапада 2021 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксандра з жодзінскай Следчай турмы № 8 у Турму № 1 у Гродне.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а ў верасні – да "экстрэмісцкай".
12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У адпаведнасці з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда, ён таксама павінен выплаціць 50 базавых велічыняў штрафу (1600 рублёў). Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў пакараць палітвязня чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
17.10.2022 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
30 верасня 2021 года быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў у пачатку лютага 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
29 верасня 2021 года быў затрыманы ў Камянцы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
16.06.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
29 верасня 2021 года быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Выйшаў 16 лютага 2023 года пасля заканчэння тэрміну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.