Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Аляксея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў. Таксама ў якасці пацверджання яго ўдзелу ў пратэстах былі скарыстаны дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадстаўленыя мабільным аператарам.
Аляксей Сахар мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе зваршчыкам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Арцём быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Арцём у верасні 2021 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціў каментар у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які «негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіўшы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Вырак суда 28.02.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 100 базавых велічынь штрафу.
Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Працкевіч двойчы прымаў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў . Так, у першым выпадку ён рухаўся па праезнай частцы вуліцы Далгабродскай у складзе калоны працаўнікоў прадпрыемстваў, у другім выпадку па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. Быў апазнаны па вопратцы, а затым у ягоным тэлефоне следчыя знайшлі фотаздымкі з акцый пратэсту.
У судовым пасяджэнні сваю віну Працкевіч прызнаў цалкам.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Валерыя Сокал 16 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. У судзе Валерыя віну прызнала ў поўным аб'ёме і суду ўказала, што 16 і 30 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску, пра якія даведалася з сацыяльных сетак.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстнай акцыі ў Мінску восенню 2020 года. Сяргея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў, знойдзеных сілавікамі ў яго мабільным тэлефоне. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і пакаяўся ў зробленым.
Сяргей Саўкін мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўналетняе дзіця. Працаваў дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Жанчыну абвінавачвалі ў публічнай абразе А. Лукашэнкі за напісаны ў сацсетцы «Аднакласнікі» каментар. Той каментар быў напісаны ў сакавіку 2021 года пад навіной аб тым, што падчас візіту Лукашэнкі ў бальніцу ахова не пусціла аднаго лекара да пацыента, з-за чаго пацыент памёр.
Крымінальная справа звязана з нанясеннем фламастэрам пратэстных надпісаў у Брэсце. Раней сілавікі заяўлялі аб затрыманні 68-гадовай пенсіянеркі, якая напісала на прыпынку транспарту "Не вайне" і "Жыве Беларусь!".
Да суда жанчыну змясцілі пад хатні арышт. Пасля абвяшчэння прысуду з жанчыны знялі хатні арышт.
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.
Стала вядома, што 17 лютага 2023 года чатырох жыхароў Пастаў прыгаварылі да "хатняй хіміі".
Да прысуду ўсе, апроч Людмілы Цыбульскай, знаходзіліся пад вартай. Іх вызвалілі ў зале суда.
Іх прызналі вінаватымі за ўдзел у адным з менскіх Маршаў. Паводле абвінавачання, яны парушылі працу грамадскага транспарту, бо выйшлі на праезную частку падчас акцыяў пратэсту, выкрыквалі лозунгі, пляскалі ў далоні, трымаючы сцяг. Юрыя Дзікавіча таксама судзілі за яшчэ адзін Марш. Дзіковіч, Ляўко і Плешавеня прызналі віну цалкам, Цыбульская - часткова. Дзіковіч распавёў, што загадзя планаваў удзел у Маршах, бо быў не згодны з ужываннем гвалту да пратэстоўцаў. Ляўко, Плешавеня і Цыбульская сказалі, што прыехалі ў Мінск з іншага горада, каб узяць удзел у Маршы. Ляўко быў не згодны з вынікамі выбараў, Цыбульская і Плешавеня прыехалі "з цікавасці".
Вядома, што Дзіковіч выхоўвае дачку з інваліднасцю, а Цыбульская - пенсіянерка.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.