Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён поўнасцю прызнаў віну. Руслан Мяцельскі мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, ваеннаабавязаны.
Евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка.
Быў затрыманы падчас вялікага «хапуна» ў Фаніпалі. Супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, падчас якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На мужчыну была заведзеная крымінальная справа, але невядома, што яму ставіцца ў віну.
Мікіта Каваленка — вернік адной з менскіх баптысцкіх цэркваў і адзін з найлепшых знаўцаў рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. У апошні час ён працаваў распрацоўшчыкам у сферы ІТ. Мужчыну раней ужо затрымлівалі падчас пратэстаў у 2020 годзе.
Жанчыну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Марына Ляхновіч - адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая прайшла 13 снежня мінулага года.
Вырак суда 23.03.2023:
1,5 гады абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Яго абвінавацілі ў тым, што 16 жніўня 2020 года ён узяў удзел у «Маршы за свабоду» ў Мінску, Абвінавачаны ў судзе віну прызнаў цалкам і раскаяўся. Патлумачыў, што «паддаўся дзеянням натоўпу». Доказам удзелу ў мітынгу Іллі сталі дадзеныя білінгу, а таксама відэазапіс, на якім «абвінавачаны зафіксаваны на праезнай частцы побач з людзьмі з сімволікай бел-чырво-белага колеру». Да суда Крука ўтрымлівалі пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.
Паводле абвінавачання, Антон Ручан і Раман Сарока прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Паводле абвінавачання, Раман Сарока і Антон Ручан прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Вырак суда 14.03.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.