Яе прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і "ў ненарматыўнай форме" выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На думку абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла яго аўтарытэт, гонар і годнасць.
20.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 27.09.2022:
1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, яна пакінула абразлівыя каментары і выказала пагрозы ў адрас 50 службовых асоб: суддзяў, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, следчых органаў, членаў участковых выбарчых камісій.
Вядома, што пракурор прасіў для 54-гадовай жанчыны два гады зняволення, але суддзя Дзмітрый Карсюк вынес больш жорсткае пакаранне — тры гады калоніі.
Вырак суда 26.09.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мае трох непаўналетніх дзяцей. Супраць яе і мужа Антона Маслыкі распачатая крымінальная справа аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Паліна - жонка палітвязня журналіста Дзмітрыя Лукшы, які ўтрымліваецца за кратамі па тых жа артыкулах (дапамога ў дыскрэдытацыі) Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя пазбаўлення волі Паліне прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Вырак суда 02.12.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталлю затрымалі восенню 2021 года ў рамках «справы Зельцэра» — за каментары ў сеціве; пасля кваліфікацыю абвінавачання змянілі. У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай у тым, што яна пакінула ў тэлеграм-чатах «Тыповая Беларусь» і «Чай з малінавым варэннем» каментар, які, паводле версіі следства, «зневажаў аўтарытэт, гонар і годнасць асобы» Лукашэнкі.
Вызвалена ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.