Кірылу затрымалі вясной 2025 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", а восенню таго ж года ён быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 27.10.2025
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Раней Павел супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці. Восенню 2021 года Павел Дабравольскі пакінуў Беларусь. Шмат падарожнічаў па розных краінах і рабіў рэпартажы.
Аднак, як стала заразвядома , са студзеня 2025 года ён знаходзіцца ў Беларусі пад вартай у следчым ізалятары. Акалічнасці, у якіх адбываецца крымінальны пераслед, даюць падставы лічыць, што прычынай утрымання Паўла пад вартай стала яго папярэдняя дзейнасць, звязаная з рэалізацыяй права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюджванне інфармацыі.
У кастрычніку 2025 года стала вядома, што Паўла абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве.
Алег Супрунюк вядомы жыхарам Брэстчыны як рэпарцёр, які асвятляў сацыяльна і грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў у газеце "Брэсцкі кур'ер", анлайн-выданні "Першы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі.
Журналіст знік 22 студзеня, ён перастаў адказваць на званкі і не з'яўляўся ў сацыяльных сетках. Пазней стала зразумела, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы. Амаль пяць месяцаў аб лёсе Алега нічога не было вядома.
Раней журналіста пераследавалі па адміністрацыйным артыкуле. 12 снежня 2024 года сілавікі прыходзілі да Алега Супрунюка з ператрусам. Тады ў яго забралі камп'ютарную тэхніку і тэлефон, а яго самога павезлі на допыт. Пасля допыту быў складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюджванне "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" (па ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Журналіста асудзілі на 15 сутак арышту, 27 снежня ён выйшаў на волю.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Праўладныя СМІ ў снежні 2024 года выклалі аўдыё з Вольгай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў чаце "Белыя крылы Баранавічаў". Калі КДБ аб'явіў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім маленькі і даўно неактыўны раённы чат — экстрэмісцкім фармаваннем, сярод ліку ўдзельнікаў была названая Вольга. Выйшлі на Вольгу праз неабаронены акаўнт. Ён быў прывязаны да ўласнага нумара дзяўчыны. Верагодней за ўсё Вольгу да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.
Вольга іграе на барабанах і ў студэнцтве была ўдарніцай у аматарскіх музычных гуртах. Разам з мужам яны любяць падарожнічаць.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 11.11.2025
прысуд пакінуты без змены.

Суд пачаўся 29.07.2025 і працягнуўся да 20.08.2025 года.
Вырак суда 20.08.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 11.11.2025
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
31.07.2024 была затрыманая па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго, мяркуючы па ўсім, была заведзеная крымінальная справа.
Вырак суда дата невядомая
невядома.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вядома, што жанчына працавала бібліятэкарам, а апошні год перад затрыманнем - у сістэме гарадскіх камунальных прадпрыемстваў Мінгарвыканкама.
Ад людзей, якія сустракаліся з Ірынай у зняволенні, стала вядома, што яна вельмі цяжка перажывае арышт. Па яе словах, ад яе адвярнуліся сваякі і сябры. Акрамя таго, у Ірыны сур'ёзныя праблемы са здароўем: судовыя паседжанні нават даводзілася перарываць, бо жанчыне станавілася дрэнна.
Вырак суда 20.08.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 11.11.2025
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
З-за закрытасці судовай сістэмы Беларусі абставіны справы і вынесены прыгавор невядомыя. Ёсць толькі інфармацыя , што яму прысудзілі рэальны тэрмін пазбаўлення волі і трымаюць у турме.
Найбольш верагодна, што ўлады рэпрэсавалі Вячаслава Берастава за ягоны ўдзел у мірных пратэстных акцыях супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і наступнага гвалту міліцыі супраць пратэстоўцаў.
Вячаслаў - брат палітвязня Андрэя Бераставога, які таксама быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК РБ, ч. 3 арт. 361 КК РБ, арт. 361-2 КК РБ, ч. 2 арт. 367 КК РБ. Вядома, што яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вядома , што Зміцер да затрымання жыў у Менску, працаваў праграмістам. Таксама ён перыядычна выкладаў праграмаванне ў БДУ на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Перад самым сваім затрыманнем Зміцер нідзе не працаваў, бо для ўніверсітэта ён стаў "нядобранадзейным", а многія ІТ-кампаніі сышлі з Беларусі, таму яму з яго высокай кваліфікацыяй працы не было. З'яжджаць ён не хацеў, таму што на той момант даглядаў пажылую маці. Падчас следства над Зміцерам яе не стала.
Вырак суда 15.05.2025
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу.

Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.