У 2004 годзе яна скончыла юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З таго часу Кацярына працуе юрыстам.
У 2013 годзе яна перайшла на працу ў адвакацкае бюро "Вердыкт". Яе спецыялізацыя - кансультаванне і абарона ў сферы бізнесу.
Кацярына ўдзельнічала ў сацыяльных праектах — напрыклад, расказвала пра праект «Імёны».
У 2020 годзе яна перакваліфікавалася на адміністрацыйнае права і пачала бараніць пацярпелых ад рэпрэсій. Кацярына была адвакатам-валанцёрам для тых, каго саджалі на суткі, а таксама абараняла Сцяпана Латыпава да пазбаўлення яе ліцэнзіі.
У Кацярыны забралі ліцэнзію ў ліпені 2021 года. Фармальнай прычынай было "сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоў адвакацкай дзейнасці".
Пасля гэтага Кацярына перайшла ў іншую сферу - працуе ў карэкцыйным цэнтры Маяк, дзе дапамагаюць дзецям з асаблівасцямі развіцця. Мяркуючы па сацсетках, яна выконвае там адміністрацыйныя функцыі.
У Кацярыны ёсць дачка, якой зараз 10 гадоў.
Вырак суда дата невядомая
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Іван з Нарачы (Кабыльніка) - курортнага пасёлка ў Мядзельскім раёне. У апошні час пераехаў у Менск і працаваў ахоўнікам.
Незразумела, завошта Юрскага маглі арыштаваць. Ён вёў суполкі «Шансон для душы», дзе выкладаў гэтую спецыфічную музыку. У ягоных сацыяльных сетках — праваслаўныя храмы, ён носіць адзенне з расійскім сцягам і рэпостыт шансон кшталту Віктара Каліны.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю зімой 2026 года.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле следства , фігуранты справы з'яўляліся кур'ерамі ініцыятывы BYSOL, "у іх задачы ўваходзіла атрыманне і перадача грошай іншым удзельнікам фармавання, іх размеркаванне на патрэбы ўдзельнікаў незаконнай пратэстнай і экстрэмісцкай дзейнасці".
Кубракова затрымалі восенню 2024 года і вельмі доўга трымалі ў СІЗА да суда за кошт такога працяглага знаходжання ў СІЗА яго тэрмін да сакавіка 2026 года скончыўся.
Вырак суда 10.11.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Віталь — паліттэхнолаг, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня 2020 года, пасля чаго змешчаны ў СІЗА. Паводле прад'яўленых абвінавачанняў, Віталя абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак, пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 года ў Гродне. Такім чынам, ён стаў адным з фігурантаў так званай «справы Ціханоўскага».
19 кастрычніка 2020 года ён быў вызвалены з-пад варты, аднак застаўся пад следствам, а 27 кастрычніка пакінуў Беларусь.
Міхаіл — дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар манаграфій і распрацовак, першым у Беларусі зарэгістраваў аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Кіраваў лабараторыяй у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, якая займалася вадароднымі тэхналогіямі.
У 2006 годзе цікавасць да яго працы праявіў КДБ. Пасля адмовы супрацоўнічаць з органамі Міхаіла абвінавацілі ў “крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі” і ў 2007 годзе прыгаварылі да 5 гадоў калоніі.
Пасля вызвалення ён заняўся праваабарончай дзейнасцю: увайшоў у арганізацыю "Платформа", пазней стаў сузаснавальнікам "Платформы Інавейшн". Паўторна быў затрыманы ў жніўні 2014 года, праз тыдзень пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да дырэктара ПКПУ "Платформа Інавейшн" Андрэя Бандарэнкі. У 2015 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах — разгалашэнне службовай таямніцы, незаконныя сродкі для збору інфармацыі, дача хабару — і прыгаварыў да пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У кастрычніку таго ж года Вярхоўны суд узмацніў пакаранне на паўгода.
Вызвалены ў лютым 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
23 студзеня 2024 года Міхаіла зноў затрымалі, пры ператрусе і допытах да яго прымянялі гвалт. Пасля выхаду з ізалятара ён пакінуў Беларусь.
Вырак суда 10.07.2015
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Апеляцыя 23.10.2015
6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Наталля Ярашэнка - сястра былой палітвязні Людмілы Ганчарэнкі. Яна правяла 147 сутак у Гомельскім ІЧУ, а пасля яе дэпартавалі ва Украіну з забаронай на ўезд у РБ на пяць гадоў. Падчас зняволення жанчыну таксама дапытвалі ў КДБ, прымушалі прызнацца, што яна здымала расейскую вайсковую тэхніку. Наталлі прыйшлося прайсці праверку на паліграфе, аб выніках якой ёй так і не паведамілі. "Але я, сапраўды, нічога не здымала, нічога не рабіла", – кажа яна.
Па словах Наталлі, шэсць сутак яна правяла ў карцэры. Там не было нічога, акрамя збітых з дошак высокіх нараў, рукамыйніцы і туалета. "Мне стала дрэнна. Выклікалі медыка - у мяне быў высокі ціск", - успамінае Наталля. Пасля гэтага яе вярнулі ў звычайную камеру. У ІЧУ ў Наталлі, паводле яе слоў, лопнула вена на назе, жанчына месяц прасіла, каб яе адвезлі ў бальніцу. За амаль пяць месяцаў зняволення ў суразмоўніцы не было ні прагулак, ні перадач.
Праваслаўны сьвятар. З'яўляецца бацькам 6 дзяцей, быў вымушаны пакінуць краіну разам са сваёй сям'ёй. У цяперашні момант - уцекач у Францыі, нясе служэнне для праваслаўных беларусаў у Парыжы. Сябра групы «Хрысціянская візія» ад самага яе заснавання.
18 верасня 2020 года быў затрыманы, суд Савецкага раёна г. Гомеля (суддзя Махораў Аляксандр) наклаў на яго адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). 28 верасня 2020 года протаіерэй Уладзімір адразу, пасля адбыцця тэрміну па суду ад 18 верасня, той жа суд, у тым жа складзе, быў зноў падвергнуты па тым жа артыкуле да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе 15 сутак арышту.
Такім чынам, у сукупнасці протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі правёў у зняволенні 25 сутак бесперапынна. У ІЧУ ў яго адабралі наперсны крыж і падраснік. У далейшым на святара працягнуў аказваць ціск Следчы камітэт.
Невядома дакладна, калі Марыну затрымалі, але ў сацсетках яна апошні раз была ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года. У спісе экстрэмістаў у яе стаіць пазнака "адбывае пакаранне" — гэта значыць яна атрымала альбо хімію з кірункам, альбо калонію. Аднак мяркуючы па тым, што пасля суда яна нідзе не з'явілася анлайн, хутчэй за ўсё, Марыне Луц прысудзілі калонію.
З 2014 года да канца 2022 года яна мела ўласны бізнес-займалася арганізацый вяселляў і іншых мерапрыемстваў. А з 2023 года перакваліфікавалася ў UX/UI-дызайнера. Працавала яна ў асноўным як фрылансер. У Марыны ёсць маленькі сын.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю летам 2025 года.
Вырак суда дата невядомая
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў „дыскрэдытацыі Беларусі” (арт. 369-1 КК). У чым сутнасць справы, невядома. Сямёну пагражалі арышт, або хімія, або калонія - да чатырох гадоў. У спісе "экстрэмістаў" пазначана, што ён "адбывае пакаранне" - гэта значыць, што чалавеку прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем.
У 2016-м заснаваў уласную кансалтынгавую кампанію ААТ "Стратэгія і Капітал", а праз некалькі гадоў узначаліў беларускую філію кампаніі Civitta, у якой таксама значыцца асацыяваным партнёрам. Civitta-гэта буйная кансалтынгавая кампанія з літоўскімі каранямі. Яе заснаваў былы партнёр McKinsey-кампаніі з так званай вялікай кансалтынгавай тройкі (McKinsey, BCG, Bain). Цяпер яна прадстаўлена ў 15 краінах, на яе працуюць сотні кансультантаў і распрацоўшчыкаў.
Выйшаў на волю.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле следства , фігуранты справы з'яўляліся кур'ерамі ініцыятывы BYSOL, "у іх задачы ўваходзіла атрыманне і перадача грошай іншым удзельнікам фармавання, іх размеркаванне на патрэбы ўдзельнікаў незаконнай пратэстнай і экстрэмісцкай дзейнасці".
Па падліках быў вызвалены ў лютым-сакавіку 2026 года.
Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.