На" пакаянным відэа " дзяўчына кажа, што мела татуіроўку "АСАВ", была на Пушкінскай 9-10 жніўня 2020 года, а таксама нібыта далучылася да плана "Перамога".
Вядома, што дзяўчыну пасля адміністрацыйнага арышту перавялі ў СІЗА.
Наталлю абвінавацілі ў тым , што яна зрабіла рэпост на сваёй старонцы публікацыі з асабістымі дадзенымі супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама жанчына апублікавала фатаграфію сілавіка з уласным каментаром аб учыненых ім злачынствах. Суд вырашыў, што інфармацыя ў каментары "свядома ілжывая" і дыскрэдытуе супрацоўніка ў вачах грамадства.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 03.11.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 50 базавых велічынь штрафу.
Жонка палітзняволенага біёлага Алега Давыдзенкі. Яе разам з мужам затрымалі раніцай 2 лістапада 2022 года. Нагодай для пераследу стала фота, на якіх Давыдзенкі стаяць з плакатам падчас пратэстаў 2020 года.
Да затрымання працавала ў Мінску вядучым спецыялістам па закупках у камерцыйнай фірме, часова пражывала ў сталіцы.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Зорына прыняла ўдзел у адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску, разам з іншымі мітынгоўцамі выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці, публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла гучныя воплескі і размахванні рукамі і г.д.
У судзе высветлілася, што Наталля Зорына не з самага пачатку далучылася да пратэстоўцаў, не мела з сабой пратэстнай сімволікі. Адвакат настойваў на тым, што Натальля выпадкова патрапіла на акцыю. Аднак, насуперак довадам абаронцы, Зорына ў судовым паседжанні прызнала віну па ўсім аб'ёме прад'яўленага ёй абвінавачання.
Кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў пачаліся акцыі пратэсту, Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзеючым прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года Ціханоўская пакінула Беларусь. Яе муж Сяргей Ціханоўскі, блогер і палітычны дзеяч, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага судзілі у межах адной крымінальнай справы. Агулам ім інкрымінавалі 12 артыкулаў.
11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем прадаставіць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.
у тэлеграм-канале праўладнага ведамства яе называюць адміністратарам «экстрэмісцкага фармаваньня "Чорная кніга Беларуси"». Таксама Яніна вядзе ютуб-канал "Дзікае паляванне".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.