З 2004 года Наталля Мартусевіч працавала ў МДУ, мае ступень кандыдата навук па біялогіі.
Сілавікі сцвярджаюць , што "ў сакавіку-красавіку 2022 года Мартусевіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы неаднаразова размяшчала публікацыі, дзе не саромеючыся ў выказваннях у адносінах да беларусаў, рускіх і вайскоўцаў, заклікала да дзеянняў, звязаных з гвалтам і прычыненнем ім шкоды".
Адміністратар клуба СДЮШАР «Нёман». Юлія гродзенка, скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж.
У відэа сілавікоў трэнера клуба СДЮШАР «Нёман» Зміцера і Юлію абвінавачваюць у тым , што яны былі падпісаныя на «эктрэмісцкія» рэсурсы, хаця ў структурах «Нёмана», быццам бы, «правялі тлумачальную працу».
Затрыманая разам з мужам за размову з правакатарам Юрыем Камарам у чат-рулетцы.
Падчас размовы з правакатарам яны сказалі, што падтрымліваюць Украіну і чакаюць прыходу "хлопцаў" у Беларусь. Адзначым, што Камар сам задаваў беларусам правакацыйныя пытанні і, мяркуючы па відэа, назваўся ім украінцам.
Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі, а Галіна "пакуль на волі".
Дачка журналіста Дзмітрыя Лупача. 3 траўня была асуджаная на суткі за распаўсюджванне так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і месэнджарах. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прысудзілі яшчэ за гэта і 25 базавых велічыняў штрафу. Пасля чаго Святлану перавялі ў СІЗА-2, ёй інкрымінуюць крымінальны артыкул за ўдзел у акцыях пратэсту.
05.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вызвалена ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
12.03.2024
Есть информация, что Светлана в ИК-4
Вырак суда 16.10.2023:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйных арыштаў, звольнена з працы па палітычных матывах. Пад пагрозай распачынання крымінальнай справы за перасылку дадзеных у тэлеграм-канал Беларускі Гаюн выехала за межы РБ разам з трыма непаўналетнімі дзецьмі. Праз некалькі месяцаў пасля выезду, Марына даведалася, што на яе была заведзеная крымінальная справа. Таксама яе аб'явілі ў вышук.
Дар'я Карабліна была затрымана 21 чэрвеня 2023 г. па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх.
Вядома, што да затрымання Дар'я працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю на Беларускім металургічным заводзе.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.