Была затрымана па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства) 31.10 асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю і зноў была затрыманая, як мяркуецца, па крымінальным артыкуле за донаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымлівалі ў чэрвені 2021 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам , Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна, у сваю чаргу, скрозь слёзы гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".
Затрыманай Раісе Шчарбін 37 гадоў. Яна працуе ў адным са сталічных фітнес-клубаў. А таксама займаецца бодыфітнэсам. Удзельнічае ў конкурсах.
Яе затрымалі за тое, што яна пакідала каментары ў тэлеграм-чатах. Раней яе тэлеграм-акаўнт называўся адной літарай. Нядаўна яна памяняла імя акаўнта на сваё ўласнае імя карыстальніка, а таксама паставіла сваё фота і адкрыла беларускі нумар, на які ён зарэгістраваны.
Вольгу абвінавацілі ў тым , што яна запосціла старыс ва інстаграме, дзе абразіла мясцовага інспектара ДПС. Галамака прызнала віну і паведаміла, што размясціла старыс з-за крыўды на даішніка, які склаў пратакол за няпройдзены тэхагляд.
Супрацоўнік ДПС запытаў кампенсацыю ў 5000 рублёў, але суд ухваліў толькі 600 рублёў. Таксама жанчына павінна заплаціць штраф у памеры 40 базавых велічыняў і 111 рублёў дзяржаўнай пошліны. Вольга адна выхоўвае трох непаўналетніх дзяцей.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.