Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
настаўніца ў музычнай школе Ліды, затрыманая за каментар пасля забойства А. Зэльцэра 30 верасня 2021 года. Аксана пакінула каментар пад пастом антынароднага рэпарцёра Аляксандра Плескачова аб забойстве супрацоўніка сілавых структур прыкладна такога зместу: "Андрэй Зэльцэр у сябе ў кватэры абараняў свой дом, сваю сям'ю ад невядомых людзей, якія выламалі дзверы пры дапамозе сякеры. Ён абараняўся, як умеў..." ".
Вольга Радзецкая, старшыня наглядальнай рады страхавой кампаніі «Кентаўр», менеджэр па карпаратыўных і сацыяльных праектах ТАА «ПрыватЛізінг», дырэктар ТАА «АртХабГруп». Была затрымана па «справе Балгазпрамбанка».
Затрымана 15 ліпеня 2021 года. Былая настаўніца менскай гімназіі. Яе 7 разоў асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яна з мужам перасылалі адзін аднаму навіны з тэлеграм-каналаў.
Усяго Анастасія атрымала 126 сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама па гэтым артыкуле чарговы адміністрацыйны арышт адбывае яе муж Сяргей.
Затрымана 20 верасня па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія. Пасля ІЧУ была адразу пераведзена ў СІЗА.
17.06.2022
По информации от друзей, суды по апелляции ожидаются не раньше августа.
Вырак суда 20.05.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, Наталля ў канцы 2020 года размясціла на адным з тэлеграм-каналаў абразлівы каментар пад фатаграфіяй мужчыны з тэкстам, дзе было пазначана, што ён - участковы інспектар Светлагорскага РАУС і займаецца палітычным пераследам пратэстоўцаў, ілжэсведчыць у судзе. І такім чынам, паводле пракурора, абвінавачаная публічна абразіла прадстаўніка ўлады непрыстойным і негатыўным каментаром. Акрамя тэрміна Наталлі прысудзілі 700 руб кампенсацыі маральнай шкоды.
24.11.2021г. абласным судом задаволены пратэст пратукатуры з заменай тэрміну пакарання на 2 гады абмежавання волі з адпраўкай у ВУАТ.
У пачатку снежня 2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У сувязі з новым пераследам па палітычных матывах напярэдадні вызвалення, была вымушана пакінуць РБ.
04.12.2021
ИУОТ № 51 г. Минск с 02.12.2021г.
Вырак суда 06.10.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
7 кастрычніка 2021 года абвясцілі прысуд Святлане Бараноўскай, якой ставілася ў віну абраза прадстаўнікоў улады — дзевяці супрацоўніц АМАП. Згодна з абвінавачаннем, 1 сакавіка 2021 года пакінула каментар пад фатаграфіяй дзевяці супрацоўніц АМАП, размешчанай у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі", наступнага зместу: “Вось мразі”.
Затрымана 14 снежня 2021 года з дачкой па арт. 342 КК РБ.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Ганна была асуджаная за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Пакінула Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Ганны адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 06.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
29 верасня 2021 была затрымана па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жанчыны знайшлі пухліну. 20 кастрычніка 2022 г. Марына выйшла на волю з гомельскага СІЗА-3.
Вырак суда 29.08.2022
1 год 7 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
30 верасня 2021 года была затрымана ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
30.03.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.