2D-мастачка з кампаніі Vizor Games. Сілавікі запісалі з Галінай "пакаяльнае відэа", на якім яна расказвае, што была падпісана на тэлеграм-каналы, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама што ў жніўні 2020 года ўдзельнічала ў пратэстных акцыях і перакрыцці дарог.
Таццяна была затрымана 15 лістапада ў будынку Мінгарсуда, калі хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітвязня Вольгі Залатар. Вядома, што яна пацярпела ад жорсткага абыходжання. Таццяну тройчы паслядоўна прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту (па стане на 30 снежня 2021 года, яна асуджана на 45 сутак). За дзень да вызвалення ў Таццяны памёр бацька. Але сілавікі яе не адпусцілі нават на ягонае пахаванне. 31 снежня пастанову на вызваленне дзяўчыны выпісала суддзя Фрунзенскага раёна і перанесла суд на 3 студзеня. З РУУС Таццяна адразу патрапіла на пахаванне бацькі. 3 студзеня 2022 года дзяўчына была ўжо ў бяспецы за межамі Беларусі, у той час, як суд завочна прызначыў ёй чарговыя 15 сутак.
Тэстыроўшчыца ў EPAM, мае двух непаўналетніх дзяцей. Яна была затрымана 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У яе дома прайшоў ператрус. Пераведзена ў СІЗА.
У суд на Надзею Башкову, гэтак жа як і на астатніх сваіх крыўдзіцеляў, падаў ужо вядомы па шматлікіх тыповых справах міліцыянт Вольніч, за абразу. Абвінавачаная, як і яшчэ амаль дзве тысячы чалавек, пакінула свой каментар пад пастом Вольгі Карач у "Аднакласніках". У ім было размешчана відэа, на якім старэйшы лейтэнант Вольніч са сваімі калегамі на вуліцы жорстка затрымліваюць хлопца. Акрамя абмежавання волі, суд пастанавіў выплаціць маральную кампенсацыю Вольнічу ў памеры 700 рублёў
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову
Са жніўня 2020 года ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту. Тройчы была затрыманая (атрымлівала штрафы, бо інвалід 2 групы па эпілепсіі). У сакавіку 2021 года была выклікана ў Фрунзенскае РАУС, дзе пагражалі крымінальнай справай, Наталля змагла гэта запісаць на дыктафон. За Натальляй пачалі сачыць, а ў траўні 2021 г. прыйшлі з ператрусам па арт. 342 і 293 КК РБ. У экстраным рэжыме дзяўчына была вымушана пакінуць краіну.
Жыхарка Мінска. У жніўні 2020 года была назіральніцай на выбарах. Затрымана 9 снежня 2021 года. Як мяркуецца, абвінавачваецца ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. У Алены ёсць паўтарагадовае дзіця.
Член прэзідыума Каардынацыйнай рады, вядомы юрыст і міжнародны медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры". Была затрымана 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі ДФР. 19 кастрычніка 2020 года мера стрымання была зменена на хатні арышт. 23 кастрычніка 2020 года хатні арышт быў адменены.
Сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца вылучэнца ў дэпутаты ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка. Была затрымана ліпеня 2020г. супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і дастаўлена ў СІЗА КДБ. Па атрыманых звестках Алена Карагачова абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса ("Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"). 2 верасня 2020 г. Алена Карагачова была адпушчана са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Жыхарка Маладзечна. Затрымана 30 лістапада 2021 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Вызвалена 20 жніўня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.