Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. Апазнана па фатаграфіі.
15.02.2022
Студентка магистратуры БГПУ по специальности "психология". Любит играть в компьютерные игры, рисовать, сочиняет песни и стихи. У нее был собственный канал на Twitch.
Затрымана за ўдзел у акцях пратэсту. У жніўні 2020-га фатаграфія Веры была на першай паласе беларускай “Камсамольскай праўды”. Грамадзянка РФ.
26.10.2022 была вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення яе адразу павезлі на расейскую мяжу, бо ёй забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Перад дэпартацыяй Веры нават не далі сабраць рэчы.
Жыхарка Рагачова была затрымана 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. У жанчыны дома правялі ператрус, адвезлі ў СК Жлобіна на допыт, пасля ў ІЧУ, а потым у СІЗА.
15.05.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.04.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 17 снежня 2021 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У 2022 годзе стала больш жорсткім пакаранне і Аксану адправілі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў вызваленапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.11.2021:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па версіі абвінавачання, Наталля Кавалёва публічна абразіла старшага ўчастковага інспектара міліцыі УУС Бабруйска капітана міліцыі Андрэя Камара ў "Аднакласніках".
Згодна з абвінавачваннем, Наталля Зубарава 13 чэрвеня 2021 у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй у суполцы "Саша Белавусаў" з фатаздымкам начальніка ІСН Аршанскага РАЎС Дзмітрыя Вішнеўскага з надпісам "паслугач фашысцкага рэжыму" пакінула каментар "Ну і рожа тоўстая".
Асуджана за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелым па справе выступалі намеснік начальніка АЎС Навабеліцкага раёну Гомеля і палкоўнік міліцыі, ваёсковік в/ч №10091 Сяргей Маліноўскі. Самі каментары на судзе агучаны не былі.
Падчас судзебнага разбору прагучала, што маючы намер на замах на аўтарытэт і гонар суддзі, 30 лістапада 2020 году ў Мінску на вуліцы Чайлытка па мабільнаму тэлефону ў сеці "Аднакласнікі" у групе "Вусаты прусак" жанчына размясціла паведамленне, у якім дапусціла абразу суддзі, напісаўшы: "брыдота, усё табе вернецца і вельмі хутка". Тым самым, падарвала прэсціж дзеянняў судзебнай сістэмы.
Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што яна напісала каментар да публікацыі ў тэлеграм-канала “карнікі Беларусі” аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС .
Згодна з матэрыяламі справы, у траўні 2020 года Мельнікава пакінула ў “Аднакласніках” пост, у якім назвала аднаго з гродзенскіх сілавікоў “уё..ом”. Характэрна, што зрабіла яна гэта, знаходзячыся ў Санкт-Пецярбургу.
Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што ўначы на 9 траўня 2021 года яна нанесла на паверхню трох апор ліній электраперадачы выявы БЧБ-сцяга. Паводле абвінавачання, яна зрабіла гэта з дапамогай аэразольнага балончыка ў аг. Міханавічы Мінскай вобласці.
Вікторыю прызналі вінаватай па артыкуле «здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Па версіі следства, яна змяніла выяву Дзяржаўнага герба і выкарыстоўвала яго як лагатып сваіх Telegram- і YouTube-каналаў, а таксама ў апублікаваных відэа, што, на думку следства, з'яўлялася «праявай кплівага стаўлення і спробай прыцягнуць увагу да свайго канала».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.