Справа была заведзеная за спальванне пудзіла Лукашэнкі.
Ганна -мастачка, якая захапляецца рознымі напрамкамі. Яна любіць паэзію і вышыўку. "Творчая, свабодалюбная, з выдатным пачуццём гумару», — так апісваюць яе знаёмыя. Да затрымання яна працавала дызайнерам у прыватнай друкарні.
14.04.2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Была асуджаная на абмежаванне волі без накіравання, але праз некаторы час рэжым быў больш жорсткім да пазбаўлення волі і Дар'я адпраўлена адбываць пакаранне ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Была затрыманая 27 лютага ў Першамайскім р-не за фота бюлетэня. Адбыла 15 сутак у Жодзіна, пасля чаго не выйшла, а была пераведзена на Акрэсціна, бо на тэлефоне знайшлі фатаграфіі з мітынгаў у 2020 годзе. За гэтыя ж фатаграфіі быў затрыманы і муж Санты. 29.03 2022 была пераведзена ў СІЗА -1.
Студэнтка БДУІР. Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. Верагодна была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле і выйшла на волю, пасля чаго хутка пакінула Беларусь.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.